Адрас: 211875, г. Паставы, пл. Леніна, д. 25
Тэлефон прыёмнай: 8 (02155) 3-10-14 (тэлефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная пошта райвыканкама:kanz@rikpostavy.by
Рэжым работы: пн-пт з 8.00 да 17.00, абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00, выхадныя дні: сб, нд
Вышэйстаячы дзяржаўны орган
Храм Паставаў Начная набярэжная Паставы ноччу Палац Тызенгаўза Набярэжная
Храм Паставаў
Храм Паставаў
Начная набярэжная
Паставы ноччу
Палац Тызенгаўза
Набярэжная
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
19 студзеня 2023

19 студзеня - Дзень ратавальніка Беларусі

Аэрадром «Азёркi» – адна з трох пляцовак, на якіх круглы год дзяжураць паветраныя судны авіяцыі МНС Беларусі. Штат авіяцыйнага атрада, які базуецца ў Паставах, узначальвае палкоўнік унутранай службы Алег Ярэма.

Калектыў заўсёды гатовы папярэдзіць і ліквідаваць любую надзвычайную сітуацыю: патушыць пажар, знайсці чалавека, які згубіўся, праверыць, ці ўсё ў парадку ў лясным фондзе або на дзяржаўнай мяжы Беларусі. Мала хто ведае, але пажарныя авіятары нават дастаўляюць у дзяржаўныя клінікі органы для трансплантацыі. І заўсёды ад іх мабільнасці і манеўранасці залежыць канчатковы вынік.

Каб прыйсці на дапамогу, у любую хвіліну падымуць у неба вінтакрылую машыну камандзір звяна на верталётах АЅ-355 і Мі-8 падпалкоўнік унутранай службы Ігар Раманаў, інжынер-аператар бартавы капітан унутранай службы Ігар Гуданец і інжынер бартавы маёр унутранай службы Аляксандр Цяляк.

Па матэрыялах газеты «Пастаўскі край»