Адрас: 211875, г. Паставы, пл. Леніна, д. 25
Тэлефон прыёмнай: 8 (02155) 3-10-14 (тэлефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная пошта райвыканкама:kanz@rikpostavy.by
Рэжым работы: пн-пт з 8.00 да 17.00, абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00, выхадныя дні: сб, нд
Вышэйстаячы дзяржаўны орган
Палац Тызенгаўза Начная набярэжная Набярэжная Храм Паставаў Паставы ноччу
Палац Тызенгаўза
Палац Тызенгаўза
Начная набярэжная
Набярэжная
Храм Паставаў
Паставы ноччу
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
11 лістапада 2022

11 лістапада - Міжнародны дзень энергазберажэння

У гэтым годзе Беларусь ужо ў пятнаццаты раз адзначае Міжнародны дзень энергазберажэння.

Віцебшчына не застаецца ўбаку ад свята.

У сферы энергазберажэння Віцебская вобласць вырашае некалькі стратэгічных задач, такіх як зніжэнне энергаёмістасці выпускаемай прадукцыі, што павышае яе канкурэнтаздольнасць, а таксама памяншэнне энергазалежнасці рэспублікі ад імпартуемых энергарэсурсаў за кошт максімальна магчымага ўключэння ў паліўны баланс мясцовых энергарэсурсаў, у тым ліку адходаў вытворчасці, другасных энергарэсурсаў і выкарыстання энергіі ад аднаўляльных крыніц.

Дзякуючы планамерна праводзiмай працы па рэалізацыі энергаэфектыўных мерапрыемстваў за мінулыя дзесяць гадоў у вобласці зэканомлена 615 тыс. т у.п. Доля мясцовых ПЭР у агульным балансе кацельна-пячнога паліва арганізацый ЖКГ дасягнула 70,2 працэнта. Паказчык замены цеплавых сетак на ПІ-трубы ад агульнай працягласці складае 80,1%. Гідраэлектрастанцыі вобласці выпрацоўваюць каля 250 млн. кВт*г у год, замяшчаючы пры гэтым 77 млн. м3 прыроднага газу.

Сістэма адукацыі вобласці грае вядучую ролю ў працэсе фарміравання ў падрастаючага пакалення навыкаў беражлівых і эканомных адносін да энергарэсурсаў.

Місію фарміравання разумення важнасці энергазберажэння, энергаэфектыўнасці і выкарыстання экалагічна чыстых крыніц энергіі ў падрастаючага пакалення нясе ў сабе рэспубліканскі конкурс «Энергамарафон», які зарадзіўся на Віцебскай зямлі.

Ідэалогія энергазберажэння накіравана на паляпшэнне экалагічнай абстаноўкі ў краіне, свеце.

Сучаснае грамадства спажывае ўсё больш энергіі, што злучана з ростам колькасці жыхароў Зямлі, мадэрнізацыяй аснашчанасці іх жылля, а таксама з нарошчваннем маштабаў прамысловай вытворчасці.

Энергазберажэнне з'яўляецца асноўным інструментам забеспячэння энергетычнай бяспекі дзяржавы. Пад энергетычнай бяспекай маецца на ўвазе абароненасць краіны і яе грамадзян ад пагрозы дэфіцыту энергіі, а таксама ад парушэнняў стабільнасці, бесперабойнасці паліва- і энергазабеспячэння.

Энергазберажэнне сёння - гэта не даніна сучасным традыцыям, а неабходнасць.

Віцебскае абласное ўпраўленне па наглядзе за рацыянальным выкарыстаннем паліўна-энергетычных рэсурсаў Дэпартамента па энергаэфектыўнасці віншуе ўсіх з Днём энергазберажэння і дзякуе кожнаму спецыялісту ад прадпрыемства і арганізацыі да мясцовых органаў улады, якія турбуюцца за эканомію і рацыянальнае выкарыстанне энергарэсурсаў, актыўную рэалізацыю энергаэфектыўных мерапрыемстваў.