Адрас: 211875, г. Паставы, пл. Леніна, д. 25
Тэлефон прыёмнай: 8 (02155) 3-10-14 (тэлефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная пошта райвыканкама:kanz@rikpostavy.by
Рэжым работы: пн-пт з 8.00 да 17.00, абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00, выхадныя дні: сб, нд
Вышэйстаячы дзяржаўны орган
Начная набярэжная Паставы ноччу Храм Паставаў Набярэжная Палац Тызенгаўза
Начная набярэжная
Начная набярэжная
Паставы ноччу
Храм Паставаў
Набярэжная
Палац Тызенгаўза
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
19 мая 2023

11-класнікі школ раёна і гімназіі здалi цэнтралізаваны экзамен

Мінулая нядзеля была па-сапраўднаму гарачай для выпускнікоў 11-х класаў школ раёна і Пастаўскай гімназіі. Разам з іншымі 11-класнікамі з усёй Беларусі яны здавалі першы ў гісторыі цэнтралізаваны іспыт па рускай ці беларускай мове на выбар.

Іспыт пачынаўся ў 11.00. А ўжо ў 9.30 да будынка Пастаўскага дзяржаўнага каледжа, які выбраны пунктам правядзення ЦЭ ў нашым раёне, пачалі пад'язджаць аўтобусы са школьнікамі.

Усяго на цэнтралізаваны іспыт прыбылі 157 чалавек. Рускую мову выбралі для здачы 123 выпускніка, беларускую — 35.

Сам іспыт праходзіў аналагічна цэнтралізаванаму тэсціраванню. У аўдыторыях школьнікам раздалі бланкі з заданнямі, на выкананне якіх адводзілася роўна 2 гадзіны.

Па матэрыялах газеты «Пастаўскі край». Больш падрабязна