Адрас: 211875, г. Паставы, пл. Леніна, д. 25
Тэлефон прыёмнай: 8 (02155) 3-10-14 (тэлефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная пошта райвыканкама:kanz@rikpostavy.by
Рэжым работы: пн-пт з 8.00 да 17.00, абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00, выхадныя дні: сб, нд
Вышэйстаячы дзяржаўны орган
Набярэжная Храм Паставаў Начная набярэжная Палац Тызенгаўза Паставы ноччу
Набярэжная
Набярэжная
Храм Паставаў
Начная набярэжная
Палац Тызенгаўза
Паставы ноччу
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
1 сакавіка 2023

1 сакавіка 2023 года – Міжнародны дзень барацьбы з наркаманіяй і наркабізнесам

Генеральная Асамблея ААН яшчэ ў 1987 годзе абвясціла 1 сакавіка Міжнародным днём барацьбы з наркаманіяй і незаконным абаротам наркотыкаў, вызначыўшы тым самым усю важнасць праблемы.

На працягу апошніх гадоў праблема немедыцынскага спажывання наркатычных сродкаў, псіхатропных, таксічных і іншых адурманьваючых рэчываў стала актуальнай для большасці краін свету, у тым ліку і для Рэспублікі Беларусь.

Сучасныя ПАР здольныя сфарміраваць залежнасць літаральна за некалькі прыёмаў. Бясшкодных наркотыкаў не існуе! У выніку іх ужывання адбываюцца парушэнні функцый унутраных органаў, нервовай сістэмы, пашкоджваецца галаўны мозг, надыходзіць дэградацыя асобы. Наркаманы спрыяюць распаўсюджванню ВІЧ-інфекцыі, вірусных гепатытаў, венерычных хвароб і іншых небяспечных інфекцыйных захворванняў. Дзеці, якія нарадзіліся ў маці, якія злоўжываюць наркатычнымі рэчывамі, маюць цэлы шэраг медыцынскіх праблем: маленькая вага пры нараджэнні, заганы развіцця, праблемы неўралагічнага характару. Сярод наркаманаў адзначаецца высокая частата крымінагенных паводзін і судзімасцяў. Распаўсюджванне наркаманіі займае не апошняе месца і ў ліку прычын высокай смяротнасці, нізкай нараджальнасці і нізкай працягласці жыцця ў рэспубліцы.

У 2022 годзе захворванне на наркаманію ў вобласці вырасла да ўзроўню 2021 года больш, чым у 2 разы і склала 51 выпадак, ці 4.62 на 100 тыс. насельніцтва (у 2021 годзе - 25 выпадкаў, ці 2.23 на 100 тыс. насельніцтва). Пацыентаў з залежнасцю ад таксічных рэчываў выяўлена 8 чалавек (у 2021 годзе - 4 чалавекі).

У Віцебскай вобласці на 01.01.2023 пад наглядам у наркалагічных кабінетах знаходзілася 1078 чалавек, якія ўжываюць ПАР, што вышэй за паказчык 2021 года на 6.87% (1004 чал.).

Найбольшая распаўсюджванне ўжывання наркотыкаў па-ранейшаму адзначаецца ў буйных гарадах вобласці (гг.Віцебск, Орша, Полацк, Наваполацк) і некаторых раёнах (Аршанскі, Віцебскі).

На базе падлеткавага наркалагічнага аддзялення УАЗ «ВАКЦПіН», размешчаным па адрасе: г.Віцебск, пр-т Маскоўскі, 64 (тэл. 68-94-38), працуе кабінет прафілактыкі ўжывання наркотыкаў. У працы кабінета ўдзельнічаюць псіхолагі, нарколагі, псіхатэрапеўты. Створана сучасная відэатэка па прафілактыцы наркаспажывання, маюцца наглядныя дапаможнікі, раздатачныя матэрыялы. У кабінеце праводзяцца віктарыны, трэнінгі,  навучаючыя семінары, як для непаўналетніх, так і для бацькоў і педагогаў. Арганізавана работа з асобамі, якія дапускаюць немедыцынскае спажыванне наркатычных сродкаў, ПАР у двух узроставых катэгорыях: з 14 да 16 гадоў і з 16 да 18 гадоў. Распрацаваны планы правядзення прафілактычных мерапрыемстваў. У 2022 годзе кабінет наведалі 78 груп з ахопам 1410 непаўналетніх.

Па пытаннях лячэння наркатычнай залежнасці, у тым ліку ананімна, можна звярнуцца ва УАЗ «Віцебскі абласны клінічны цэнтр псіхіятрыі і наркалогіі» у стацыянар па адрасе: пас. Віцьба, вул.Цэнтральная, 1-а, тэл.(8-0212) 69-29-85 ці ў дыспансер па адрасе: г.Віцебск, вул. Камуністычная, 13, тэл. (8-0212) 61-45-80. Ананімная дапамога аказваецца спецыялістамі Цэнтра па адрасе: г.Віцебск, вул.Н.Церашковай, 30 (паліклініка №1 г.Віцебска, 4-ты паверх), тэлефон ананімнай рэгістратуры (8-0212) 61-45-76.

Кругласутачна працуе тэлефон даверу (8-0212) 61-60-60.

Па пытанням рэабілітацыі таксама можна звяртацца штодня з 8.00 - да 14.00 па адрасе: г.Полацк, вул. 23-х Гвардзейцаў, 4а, тэл. (8-02144) 43-57-37 - рэгістратура, (8-02144) 43-41-84 – наркалагічнае аддзяленне стацыянара, аддзяленне рэабілітацыі залежнасцяў.