Адрас: 211875, г. Паставы, пл. Леніна, д. 25
Тэлефон прыёмнай: 8 (02155) 3-10-14 (тэлефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная пошта райвыканкама:kanz@rikpostavy.by
Рэжым работы: пн-пт з 8.00 да 17.00, абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00, выхадныя дні: сб, нд
Вышэйстаячы дзяржаўны орган
Набярэжная Паставы ноччу Палац Тызенгаўза Храм Паставаў Начная набярэжная
Набярэжная
Набярэжная
Паставы ноччу
Палац Тызенгаўза
Храм Паставаў
Начная набярэжная
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
3 жніўня 2023

1 ліпеня ў Беларусі завяршылася працэдура перарэгістрацыі аграсядзіб

У Пастаўскім раёне дазвол на ажыццяўленне дзейнасці атрымалі 25 аб'ектаў загараднага адпачынку - сярод усіх рэгіёнаў Віцебшчыны гэта найбольшая колькасць. 

Нагадаем, праверка аграсядзіб пачалася з 1 студзеня - пасля ўступлення ў сілу Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №351 «Аб развіцці аграэкатурызму». Адна з яе мэт - выключыць магчымасць весці гасцінічны або рэстаранны бізнес пад выглядам сельскага. Новы дакумент таксама абараняе правы грамадзян, якія пражываюць па суседстве з сядзібамі. 

Як уладальнікі тураб'ектаў выконваюць санітарна-эпідэміялагічныя, прыродаахоўныя, супрацьпажарныя нормы і патрабаванні, на працягу паўгода правярала спецыяльная камісія, створаная з прадстаўнікоў розных служб раёна. Спецыялісты таксама глядзелі, каб на тэрыторыі сядзібы была асабістая падсобная гаспадарка або вытворчасць, была наладжана перапрацоўка сельгаспрадукцыі. Захаванне гэтага патрабавання прадугледжана ўсё тым жа ўказам. У ім пазначана і абавязковае аказанне ў сядзібе як мінімум двух відаў паслуг.

— Пачатак года для ўладальнікаў аграэкатурыстычных аб'ектаў быў хвалюючы, — расказвала інструктар-метадыст Пастаўскага фізкультурна-спартыўнага клуба Алеся Гіль. - Працэдура перарэгістрацыі абсалютна новая, палохала невыразнасць у многіх момантах яе праходжання. Каб растлумачыць некаторыя пытанні заканадаўства, былі арганізаваны сустрэчы з запрашэннем прадстаўнікоў розных ведамстваў. Нямала кансультацый было па тэлефоне. 

У першым паўгоддзі 2023-га ў раёне адкрыліся дзве новыя сядзібы – у Дунілавічах і Азёрках.

У 2022 годзе ў аграэкасядзібах Беларусі адпачылі амаль 500 тысяч чалавек.

Па выніку ўладальнікі сядзіб старанна рыхтаваліся да прыезду камісіі, загадзя ўхіляючы праблемныя пытанні. Нехта вырабляў новыя пашпарты турыстычных аб'ектаў (да гэтага ў іх не былі ўнесены новыя пабудовы), нехта ўдасканаліў сістэму пажарнай бяспекі. Дарэчы, менавіта ў гэтым плане было найбольш заўваг камісіі. На ўстараненне ўсіх недахопаў адводзілася дастаткова часу, таму запаветны дазвол на ажыццяўленне дзейнасці ўладальнікі атрымлівалі калі не з першага, то з другога разу. 

— На 1 студзеня 2023 года ў Пастаўскім раёне дзейнічала 31 сядзіба, — працягвала Алеся Гіль. - Але гэта не значыць, што ўсе аб'екты, якія не прайшлі перарэгістрацыю, сышлі з рынку турыстычных паслуг. Частка, пазбавіўшыся статусу сядзібы, прадастаўляе паслугі арэнды жылля: здае памяшканні пасутачна. Прычым у кожнага ўладальніка аб'екта па-ранейшаму ёсць магчымасць працаваць у аграэкатурызме. Для гэтага трэба пакінуць заяву ў службе «адно акно» - камісія збярэцца зноў і на месцы праверыць выкананне патрабаванняў Указа №351. Пры адсутнасці недахопаў будзе выдадзены дазвол. 

Спецыяліст падкрэсліла: усе ахвочыя адкрыць сваю сядзібу могуць разлічваць на падтрымку розных служб. Мясцовая ўлада зацікаўлена ў развіцці гэтай галіны, якая адраджае вёскі і захоўвае традыцыі продкаў. Да таго ж наша прырода, гасціннасць мясцовых жыхароў - адзін з галоўных брэндаў Пастаўшчыны. І зрабіць яе больш прыцягальнай для турыстаў - задача, якая падчас актыўнага развіцця ўнутранага турызму становіцца як ніколі актуальнай.

Іна Сняжкова, раённая газета «Пастаўскі край»