Адрас: 211875, г. Паставы, пл. Леніна, д. 25
Тэлефон прыёмнай: 8 (02155) 3-10-14 (тэлефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная пошта райвыканкама:kanz@rikpostavy.by
Рэжым работы: пн-пт з 8.00 да 17.00, абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00, выхадныя дні: сб, нд
Вышэйстаячы дзяржаўны орган
Палац Тызенгаўза Паставы ноччу Набярэжная Храм Паставаў Начная набярэжная
Палац Тызенгаўза
Палац Тызенгаўза
Паставы ноччу
Набярэжная
Храм Паставаў
Начная набярэжная
Галоўная / Прыёмная райвыканкама / Звароты грамадзян і юрыдчных асоб / Парадак прыёму грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб у Пастаўскім раённым выканаўчым камітэце

Парадак прыёму грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб у Пастаўскім раённым выканаўчым камітэце

Парадак прыёму грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб у Пастаўскім раённым выканаўчым камітэце

Парадак прыёму грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб у Пастаўскім раённым выканаўчым камітэце (далей – Пастаўскі райвыканкам):

пачатак работы – 8.00;

заканчэнне работы –17.00;

перапынак на абед – з 13.00 да 14.00.

Выхадныя дні: субота, нядзеля.

У выхадныя і святочныя дні ў прыёмнай старшыні Пастаўскага райвыканкама арганізавана дзяжурства адказных работнікаў з 8.00 да 19.00.

Агульнае кіраўніцтва асабістым прыёмам грамадзян, індывідуальных прадпрымальнікаў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб (далей – асабісты прыём) у Пастаўскім райвыканкаме ажыццяўляе старшыня райвыканкама.

Асабісты прыём у Пастаўскім райвыканкаме праводзяць: старшыня райвыканкама, першы намеснік старшыні, намеснікі старшыні, кіраўнік спраў – начальнік кіравання спрамірайвыканкама ў межах сваёй кампетэнцыі ў адпаведнасці з размеркаваннем абавязкаў, кіраўнікі структурных падраздзяленняў райвыканкама па графіку.

Старшыня райвыканкама вядзе асабісты прыём у другую і чацвёртую сераду кожнага месяца з 8.00 да 13.00.

Пры часовай адсутнасці ва ўстаноўлены дзень асабістага прыёму старшыні райвыканкама асабісты прыём праводзіць асоба, якая выконвае яго абавязкі.

Калі на дзень асабістага прыёму прыпадае дзяржаўнае свята або святочны дзень, абвешчаны ва ўстаноўленым парадку непрацоўным, пакінуты графікам дзень асабістага прыёму пераносіцца на наступны за ім рабочы дзень.

Графік асабістага прыёму кіраўніцтвам Пастаўскага райвыканкама, кіраўнікамі структурных падраздзяленняў райвыканкама зацвярджаецца старшынёй райвыканкама, размяшчаецца ў даступных для агляду месцах у будынку райвыканкама і па месцы знаходжання яго структурных падраздзяленняў, на афіцыйным сайце Пастаўскага райвыканкама, дасылаецца ў сельскія выканаўчыя камітэты (далей – сельвыканкамы) раёна.

Інфармацыя аб назве, месцы знаходжання і рэжыме работы вышэйстаячых органаў структурных падраздзяленняў Пастаўскага райвыканкама размяшчаецца па месцы іх знаходжання ў агульнадаступных месцах (на інфармацыйных стэндах) і (або) іншым спосабам).

Кіраўнікі не маюць права адмовіць у асабістым прыёме пры звароце да іх ва ўстаноўленым парадку па пытаннях, якія адносяцца да кампетэнцыі дадзеных службовых асоб.

У выпадках паўторных зваротаў па адным і тым жа пытанні пры наяўнасці адказаў і вынікаў вычарпальных праверак па папярэдніх зваротах, адсутнасці новых довадаў або новых абставін можа быць адмоўлена ў асабістым прыёме.

Не могуць быць прадметам разгляду на асабістым прыёме ў службовых асоб Пастаўскага райвыканкама прапановы, заявы і скаргі, на якія не распаўсюджваецца дзеянне Закона Рэспублікі Беларусь «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб».

Арганізацыю асабістага прыёму кіраўніцтвам Пастаўскага райвыканкама забяспечвае кіраўнік спраў – начальнік кіравання справамі райвыканкама, у структурных падраздзяленнях – іх кіраўнікі або іншыя ўпаўнаважаныя імі службовыя асобы.

Старшыня райвыканкама, першы намеснік старшыні, намеснікі старшыні, кіраўнік спраў – начальнік кіравання справамі райвыканкама праводзяць асабісты прыём па папярэднім запісе і без яго.

Запіс на асабісты прыём да старшыні райвыканкама, яго намеснікаў, кіраўніка спраў – начальнікакіравання справамі райвыканкама вядзецца ў прыёмнай пры звароце грамадзян асабіста або па тэлефоне 4-10-45.

Інфармацыя аб парадку ажыццяўлення папярэдняга запісу на асабісты прыём да кіраўніцтва Пастаўскага райвыканкама размяшчаецца на стэндзе. Пры запісе на асабісты прыём высвятляецца сутнасць пытання, удакладняюцца матывы звароту, а таксама іншыя звесткі.

Папярэдняя работа па арганізацыі асабістага прыёму праводзіцца кіраўніком спраў –начальнікам кіравання справамі райвыканкама ва ўзаемадзеянні з кіраўнікамі структурных падраздзяленняў райвыканкама, старшынямі сельвыканкамаў,  кіраўнікамі раённых арганізацый. Пры неабходнасці кіраўнік спраў – начальнік кіравання справамі райвыканкама мае права запытваць ад адпаведных органаў мясцовага кіравання і самакіравання, структурных падраздзяленняў райвыканкама, іншых дзяржаўных органаў, падпарадкаваных райвыканкаму, раённых арганізацый неабходныя звесткі і даведачныя матэрыялы па сутнасці звароту.

У ходзе папярэдняга запісу, вывучэння прадстаўленых матэрыялаў кіраўніком спраў –начальнікам кіравання справамі райвыканкама вызначаецца неабходнасць удзелу ў асабістым прыёме кіраўнікоў і работнікаў адпаведных структурных падраздзяленняў райвыканкама, раённых арганізацый, вырашаюцца пытанні па забеспячэнні якаснага і арганізаванага асабістага прыёму.

Старшыня, першы намеснік старшыні, намеснікі старшыні, кіраўнікі структурных падраздзяленняў, акрамя начальнікаў аддзела па адукацыі, аддзела ўнутраных спраў, аддзела ЗАГС праводзяць асабісты прыём у райвыканкаме па адрасе: г. Паставы, пл. Леніна, 25, у сваіх службовых кабінетах, кіраўнік спраў – начальнік кіравання справамі райвыканкама – па адрасе: г. Паставы, пл. Леніна, 25, кабінет №1. Начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама праводзіць асабісты прыём па адрасе: г. Паставы, вул. П.Марозава, 33б, у сваім службовым кабінеце, начальнік аддзела ўнутраных спраў райвыканкама – па адрасе: г. Паставы, вул. Савецкая, 43, у сваім службовым кабінеце, начальнік аддзела ЗАГС – па адрасе: г. Паставы, пл. Леніна, 21а, у сваім службовым кабінеце.

Грамадзяне, індывідуальныя прадпрымальнікі, прадстаўнікі юрыдычных асоб прымаюцца ў прызначаны для асабістага прыёму дзень у парадку чаргі па прад'яўленні дакумента, які засведчвае асобу, паўнамоцтвы.

Асоба, якая праводзіць асабісты прыём, кіруючыся заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, умежах сваёй кампетэнцыі мае права прыняць адно з наступных рашэнняў:

даць вуснае тлумачэнне па сутнасці кожнага з пастаўленых пытанняў;

задаволіць просьбу, паведаміўшы заяўніку парадак і тэрмін выканання прынятага рашэння;

адмовіць у задавальненні просьбы, патлумачыўшы матывы адмовы і парадак абскарджання прынятага рашэння.

У выпадку, калі пытанне, выказанае ў вусным звароце, не можа быць вырашана падчас асабістага прыёму, зварот можа выкладацца ў пісьмовай форме і падлягае разгляду ў парадку, устаноўленым артыкулам 14 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб».

Улік зваротаў, прынятых на асабістым прыёме грамадзян, індывідуальных прадпрымальнікаў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб, інфармаванне аб выніках разгляду, а таксама кантроль за выкананнем даручэнняў, дадзеных па выніках асабістага прыёму, ажыццяўляюцца аддзелам юрыдычным, па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама, у структурных падраздзяленнях райвыканкама – назначанымі работнікамі з выкарыстаннем адной з рэгістрацыйна-кантрольных формаў: аўтаматызаванай( электроннай), картачнай (у рэгістрацыйна-кантрольных картках), часопіснай форме ўліку зваротаў з асабістага прыёму грамадзян.

Аб выніках выканання даручэнняў кіраўніцтва Пастаўскага райвыканкама па зваротах, якія паступілі на асабістым прыёме, выканаўцы інфармуюць заяўніка і службовую асобу, якая праводзіла прыём, у тэрмін, устаноўлены артыкулам 17 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб».

Выкананыя даручэнні па асабістым прыёме здымаюцца з кантролю па рашэнні службовых асоб, якія праводзілі асабісты прыём.

Прыём грамадзян кіраўніцтвам і іншымі службовымі асобамі Пастаўскага райвыканкама па месцы жыхарства грамадзян праводзіцца ў адпаведнасці з графікам, зацверджаным старшынёй райвыканкама. Аб месцы і часе выязнога прыёму насельніцтва інфармуецца ў сродках масавай інфармацыі.