Геаграфія
Пастаўскі раён – адзін з буйнейшых і эканамічна стабільных раёнаў Віцебскай вобласці.
Гэта самы заходні рэгіён вобласці, які мяжуе з Браслаўскім, Шаркаўшчынскім, Глыбоцкім і Докшыцкім раёнамі. Суседнічае ён таксама з Астравецкім раёнам Гродзенскай і Мядзельскім раёнам Мінскай абласцей і Літоўскай Рэспублікай.
Раённы цэнтр Паставы размешчаны на рацэ Мядзелка ў 250 кіламетрах ад Віцебску і 165 кіламетрах ад Мінска.
Плошча раёна – 2,1 тысячы квадратных кіламетраў. Ворныя землі складаюць 60 тысяч га, лесу – 43,3% тэрыторыі.
Найвышэйшая кропка района – Гара Высокая (247,1 м), размешчаная ў 0,4 км на паўночны захад ад в. Каптаруны Лынтупскага сельсавета.
Пастаўшчына – адзін з тых маляўнічых куткоў, дзякуючы якому Беларусь называюць краінай блакітных азёр. Вялікія і Малыя Швакшты, Лучай, Доўжа, вялікія Сурвілішкі, Лодасі, Свідна, Задзеўскае, Світа ... На Пастаўшчыне 115 азёр, 16 вадасховішчаў, 86 рэк і праточных ручаёў. У раёне 12 гістарычных паркаў, 28 заказнікаў і ахоўных дзяржавай помнікаў прыроды, з іх 6 гарадзішчаў, 4 магільнікі і кургана.
На тэрыторыі знаходзіцца 19 помнікаў архітэктуры і культуры, з іх: 5 палацава-паркавых ансамбляў, гістарычная забудова цэнтральнай плошчы горада, Дом рамёстваў, 12 культавых будынкаў (7 цэркваў, 5 касцёлаў).
69 помнікаў ваеннай гісторыі, з іх 27 воінскіх пахаванняў.