Районный краеведческий музей
У АДПАВЕДНАСЦІ З ДАРУЧЭННЕМ САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ АД 31.10.2018 № 05/105-852/12529Р ПРАВА ПРАВОДЗІЦЬ ЭКСКУРСІІ Ў МУЗЕІ І ЯГО ФІЛІЯЛАХ МАЮЦЬ ТОЛЬКІ СУПРАЦОЎНІКІ УСТАНОВЫ.
Дзяржаўная ўстанова “Пастаўскі раённы краязнаўчы музей”
Адрас музея: 211875, Віцебская вобл, г. Паставы, пл. Леніна 11/2
Дырэктар – Гарошка Таццяна Гвідонаўна, тэл. (802155) 2-78-96
Галоўны захавальнік – Вялічка Дзіна Ільінічна, тэл. (802155) 4-17-96
Навуковыя супрацоўнікі - тэл. (802155) 4-17-96
e-mail: guprkm@gmail.com
Музей працуе:
Аўторак-пятніца – з 9.00 да 18.00
Субота-нядзеля – з 10.00 да 18.00
Выхадны: панядзелак
Пастаўскі раённы краязнаўчы музей – візітная картка горада і раёна. Тут можна ўсебакова пазнаёміцца з гісторыяй, культурай, этнаграфіяй і прыродай Пастаўшчыны.
Музей ажыццяўляе камплектаванне, захоўванне, вывучэнне і папулярызацыю помнікаў гісторыі, матэрыяльнай і духоўнай культуры, вучыць любові да роднага краю.
У музеі праводзіцца шмат разнастайных мерапрыемстваў: экскурсіі па музейных экспазіцыях і гістарычнаму цэнтру горада, музейныя квэсты, музейна-педагагічныя заняткі, выставы, сустрэчы з цікавымі людзьмі, канферэнцыі, прэзентацыі, аўтапрабегі, працуе “Музей на колах” і інш.
Пры музеі створаны грамадскае аб’яднанне “Жывая гісторыя” і раённае краязнаўчае таварыства “Лад”.
Музейная экспазіцыя размешчана ў двух будынках – помніках архітэктуры 18 -19 стагоддзя - у “Гасцініцы” (пл.Леніна, 11/2) і ў “Будынку былога палаца Тызенгаўза” ( вул.Савецкая, 73).
Пастаянна дзеючая экспазіцыя музея прадстаўлена наступнымі аддзеламі і заламі:
Аддзел прыроды і археалогіі
(1-ы паверх музея на пл. Леніна, 11/2)
Экспануюцца пудзілы насельнікаў лясоў, палёў, рэк, азёр і балот, якія даюць ўяўленне пра жывёльны свет нашага краю. Тут можна ўбачыць шматлікіх яго прадстаўнікоў і падрабязна даведацца аб іх жыцці і паводзінах у асяроддзі.
Матэрыялы экспазіцыі таксама знаёмяць з геаграфіяй і кліматам Пастаўскага раёна, карыснымі выкапнямі.
У разделе археалогіі - археалагічныя знаходкі 3-га – 2-га тыс. да нашай эры – 1 тыс. нашай эры: каменныя і жалезныя сякеры, нажы, шылы, фрагменты глінянага посуду, жаночыя ўпрыгожванні, косткі маманта і інш.
Аддзел гісторыі
(2-гі паверх музея на пл. Леніна, 11/2)
Экспазіцыя аддзела ўяўляе сабой цікавы комплекс матэрыялаў з часоў Вялікага Княства Літоўскага да 1939 года. Сярод экспанатаў старадаўні посуд, карты, дакументы, фатаздымкі, кнігі, прадметы інтэр’еру і побыту, прылады працы і інш.
Аддзел этнаграфіі
(2-гі паверх музея на пл. Леніна, 11/2)
«Сялянская хатка», у якой адлюстравана традыцыйнае жыллё сельскіх жыхароў з печкай і хатнім начыннем: мэбляй, посудам, прыладамі працы, прадметамі побыту, адзеннем, дэкаратыўна-прыкладнымі рэчамі.
У 2014 годзе, дзякуючы літоўска-беларускаму супрацоўніцтву і падтрымцы Еўрасаюза, у скляпеннях палаца Тызенгаўза ў Паставах (вул.Савецкая, 73) размясцілася новая музейная экспазіцыя, у якой адлюстраваны ўнікальныя старонкі з гісторыі Пастаў.
Пра жыццё і дзейнасць графа Канстанціна Тызенгаўза расказваецца ў экспазіцыі “Канстанцін Тызенгаўз – знакаміты вучоны-арнітолаг”.
Пра падзеі, якія адбываліся ў Паставах на пачатку 20 стагоддзя, распавядае экспазіцыя “Санкт-Пецярбургская афіцэрская кавалерыйская школа ў Паставах”.
У некалькіх залах размешчана экспазіцыя “Першая сусветная вайна на Пастаўшчыне”.