ЗАДАЧЫ АДДЗЕЛА ЗАГС
1. Правільная, поўная і своечасовая рэгістрацыя актаў грамадзянскага стану ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям'і з мэтай абароны асабістых немаёмасных і маёмасных праў грамадзян у дзяржаўных і грамадскіх інтарэсах.
2. Рэалізацыя асноўных напрамкаў дзяржаўнай сямейнай палітыкі Рэспублікі Беларусь па ўмацаванні духоўных асноў сям'і і павышэнні яе прэстыжу ў грамадстве.
3. Прававая асвета насельніцтва па пытаннях заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям'і і парадку рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану.
ФУНКЦЫІ АДДЗЕЛА ЗАГС
Аддзел ЗАГС з мэтай выканання ўскладзеных на яго задач ажыццяўляе наступныя функцыі:
- робіць рэгістрацыю нараджэння, смерці, заключэння шлюбу, усынаўлення, устанаўлення бацькоўства і (або) мацярынства, змены прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку, скасавання шлюбу ў выпадках, прадугледжаных заканадаўствам аб шлюбе і сям'і;
- уносіць змяненні, дапаўненні, выпраўленні ў запісы актаў грамадзянскага стану;
- аднаўляе і анулюе запісы актаў грамадзянскага стану на падставе судовых рашэнняў;
- у выпадках, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, выдае паўторныя пасведчанні аб рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану, даведкі, якія ўтрымліваюць звесткі з запісаў актаў грамадзянскага стану, даведкі аб запісе акта грамадзянскага стану, даведкі аб адсутнасці запісу акта аб заключэнні шлюбу, а таксама даведкі, звязаныя з другімі дзеяннямі аддзела ЗАГС;
- выдае копіі запісаў актаў грамадзянскага стану па запытах суда, пракуратуры, органаў крымінальнага праследавання, натарыусаў у сувязі са знаходжаннем спраў у іх вытворчасці, а таксама консульскіх устаноў Рэспублікі Беларусь, дыпламатычных прадстаўніцтваў Рэспублікі Беларусь у выпадку выканання імі консульскіх функцый, органаў ЗАГС, Міністэрства юстыцыі, іншых дзяржаўных органаў (службовых асоб) у выпадках, прадугледжаных заканадаўчымі актамі;
- разглядае пытанне аб зніжэнні шлюбнага ўзросту і робіць зніжэнне шлюбнага ўзросту ў выпадках, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;
- праводзіць па жаданні бацькоў урачыстую рэгістрацыю нараджэння дзіця і ўрачыстую рэгістрацыю заключэння шлюбу пры жаданні асоб, якія ўступаюць у шлюб, у тым ліку па індывідуальным сцэнарыі;
- праводзіць па жаданні грамадзян юбілейныя ўрачыстасці, звязаныя з рэгістрацыяй актаў грамадзянскага стану;
- прымае ад сельскіх выканаўчых камітэтаў першыя і другія экзэмпляры запісаў актаў грамадзянскага стану, правярае правільнасць іх афармлення;
- вядзе ва ўстаноўленым парадку ўлік запісаў актаў грамадзянскага стану, а таксама захоўвае першыя экзэмпляры запісаў актаў грамадзянскага стану і іншых дакументаў на працягу ўстаноўленых тэрмінаў;
- накіроўвае другія экзэмпляры запісаў актаў грамадзянскага стану, якія падлягаюць статыстычнай апрацоўцы, у органы дзяржаўнай статыстыкі;
- прадстаўляе ў галоўнае ўпраўленне юстыцыі ўстаноўленыя справаздачы ў парадку, прадугледжаным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, па пытаннях дзейнасці аддзела ЗАГС і сельскіх выканаўчых камітэтаў;
- прымае грамадзян, разглядае звароты грамадзян, індывідуальных прадпрымальнікаў і юрыдычных асоб у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам, у тым ліку па заяўным прынцыпе «адно акно»;
- ажыццяўляе ўлік, захоўванне і выкарыстанне бланкаў пасведчанняў аб рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану, а таксама захоўвае гербавыя пячаткі;
- вывучае і абагульняе практыку прымянення заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям'і пры рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану, уносіць у галоўнае ўпраўленне юстыцыі прапановы па распаўсюджанні станоўчага вопыту работы органаў ЗАГС;
- праводзіць лекцыі, размовы з насельніцтвам, выступае ў сродках масавай інфармацыі з растлумачэннем заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям'і, парадку рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану;
- аказвае дадатковыя платныя паслугі, звязаныя з рэгістрацыяй актаў грамадзянскага стану;
- распрацоўвае і ўкараняе новыя грамадзянскія абрады ўрачыстай рэгістрацыі заключення шлюбу і нараджэння дзіцяці, у тым ліку з выкарыстаннем беларускіх народных традыцый, накіраваныя на ўмацаванне сям'і;
- правярае захаванне заканадаўства Рэспублікі Беларусь службовымі асобамі сельскіх выканаўчых камітэтаў пры рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану;
- правярае ўлік і захоўванне бланкаў пасведчанняў аб рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану ў сельскіх выканаўчых камітэтах;
- выконвае іншыя функцыі, прадугледжаныя заканадаўствам.