Юрыдычны адрас: 211854, вул. Дваровая 1/18, хутар Новыя Ясневічы,
Пастаўскі раён, Віцебская вобласць
Тэлефон: (02155) 2-40-85, факс: (02155) 2-03-43
Прыёмная: тэл.(02155) 2-03-43
E-mail: dom.dunilovich2010@yandex.by,
dunilovichskiy.di@vitkomtrud.gov.by
Дырэктар дома-інтэрната ДАРАФЕЕЎ АЛЕГ ВІКТАРАВІЧ
Прыёмны дзень: першы і чацвёрты чацверг месяца 8.00-14.00
Тэлефон: (02155) 2-40-85
Намеснік дырэктара дома-інтэрната
ПАУЛОВІЧ ІНА РАСЦІСЛАВАЎНА
Прыёмны дзень: першы і трэці аўторак месяца 8.00-14.00
Тэлефон: (02155) 2-41-76
Рэжым працы:
з 8.00 да 12.00 гадзін, з 12.30 да 16.30 гадзін
з 12.00 да 12.30 гадзін - абедзенны перапынак
выхадныя дні: субота, нядзеля
Структура дзяржаўнай установы сацыяльнага абслугоўвання "Дунілавіцкі псіханеўралагічны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў"
Мэты і задачы ДУСА «Дунілавіцкі псіханеўралагічны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў»
- Забеспячэнне выканання дзяржаўных мінімальных сацыяльных стандартаў у галіне сацыяльнага абслугоўвання, арганізацыя пастаяннага старонняга догляду або старонняй дапамогі, бытавога абслугоўвання і медыцынскай дапамогі пражываючым грамадзянам.
- Стварэнне спрыяльных і бяспечных умоў для пражывання грамадзян у псіханеўралагічным доме-інтэрнаце, стварэнне для іх умоў жыцця, набліжаных да дамашніх і ажыццяўленне мер, накіраваных на іх сацыяльна-працоўную рэабілітацыю.
Функцыі ДУСА «Дунілавіцкі псіханеўралагічны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў»
Забеспячэнне адаптацыі грамадзян да новай абстаноўкі.
Задавальненне патрэбнасцей грамадзян, якія пражываюць у псіханеўралагічным доме-інтэрнаце, у сацыяльных паслугах, уключаных у пералік бясплатных і агульнадаступных сацыяльных паслуг дзяржаўных устаноў сацыяльнага абслугоўвання ў рамках норм і нарматываў забяспечанасці грамадзян паслугамі дзяржаўных устаноў сацыяльнага абслугоўвання.
Прадастаўленне грамадзянам, якія пражываюць у псіханеўралагічным доме-інтэрнаце, іншых сацыяльных паслуг, якія ўводзяцца па рашэнню Віцебскага аблвыканкама.
Правядзенне згодна з медыцынскімі рэкамендацыямі комплексу рэабілітацыйных мерапрыемстваў па аднаўленні асабістага і сацыяльнага статусу грамадзян.
Арганізацыя рацыянальнага, дыетычнага, у тым ліку індывідуальнага харчавання з улікам узросту, стану псіхічнага здароўя і асаблівасцямі паводзін.
Ажыццяўленне догляду і назірання ў адпаведнасці са станам псіхічнага здароўя і асаблівасцямі паводзін.
Аказанне садзейнічання ў атрыманні медыцынскай дапамогі, правядзенне санітарна-супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
Аказанне дапамогі ў забеспячэнні грамадзян тэхнічнымі сродкамі сацыяльнай рэабілітацыі.
Забеспячэнне павышэння кваліфікацыі работнікаў псіханеўралагічнага дома-інтэрната.
Правядзенне мерапрыемстваў па павышэнні якасці сацыяльнага абслугоўвання, укараненне ў практыку перадавых метадаў сацыяльнага абслугоўвання.
Прыцягненне сродкаў дабрачынных арганізацый, іншых юрыдычных і фізічных асоб, індывідуальных прадпрымальнікаў, для ўмацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы псіханеўралагічнага дома-інтэрната.
Прыцягненне да супрацоўніцтва валанцёраў для аказання сацыяльных паслуг грамадзянам.
Узаемадзеянне з аналагічнымі ўстановамі за мяжой, з мэтай павышэння ўзроўню абслугоўвання, догляду і ўтрымання грамадзян у псіханеўралагічным доме-інтэрнаце.
Забеспячэнне падбору і расстаноўкі кадраў псіханеўралагічнага дома-інтэрната, правядзенне работы па стварэнню кадравага рэзерву, атэстацыі кадраў, ажыццяўленне прагназавання і перспектыўнай патрэбнасці ў кваліфікаваных кадрах.
Псіханеўралагічны дом-інтэрнат мае права ажыццяўляць у адпаведнасці з заканадаўствам іншыя віды дзейнасці, у тым ліку дзейнасць, якая прыносіць даходы, але толькі пастолькі, паколькі яна неабходна для мэт, дзеля якіх ён створаны, і адпавядае гэтым мэтам.
Права ажыццяўляць дзейнасць, на занятак якой патрабуецца дазвол (ліцэнзія), ажыццяўляецца псіханеўралагічным домам-інтэрнатам пасля яго (яе) атрымання ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку, і спыняецца па заканчэнні тэрміну яе дзейнасці, калі іншае не ўстаноўлена заканадаўствам.
Псіханеўралагічны дом-інтэрнат мае права ажыццяўляць эканамічную дзейнасць у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
Псіханеўралагічны дом-інтэрнат у адпаведнасці з ускладзенымі на яго задачамі і ў межах кампетэнцыі:разглядае ў парадку, устаноўленым заканадаўствам, звароты грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў і юрыдычных асоб (далей - звароты);ажыццяўляе адміністрацыйныя працэдуры ў парадку, устаноўленым заканадаўствам
Звесткі аб вышэйстаячай арганізацыі
Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта
210025, г.Віцебск, вул.Праўды, 32
Электронны адрас: ktsz@vitebsk.by
Рэжым працы:
з 8.00 да 13.00 гадзін, з 14.00 да 17.00 гадзін
з 13.00 гадзін да 14.00 гадзін - абедзенны перапынак
Тэл.: (8-0212) 68-05-94, 68-22-09
Факс: (8-0212) 68-02-59