Статыстыка штогод сведчыць, што пераважнай прычынай гібелі людзей ад пажараў у жыллёвым фондзе з'яўляецца так званы чалавечы фактар - бестурботныя, неасцярожныя дзеянні грамадзян, няведанне правілаў або ўсвядомленае грэбаванне мерамі бяспекі.
У мэтах павышэння ўзроўню культуры бяспекі сярод насельніцтва Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях у перыяд з 10 па 28 красавіка арганізавана правядзенне ўжо стаўшай традыцыйнай рэспубліканскай пажарна-прафілактычнай акцыі па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх у жыллёвым фондзе ў вясенне-летні пажаранебяспечны перыяд «За бяспеку разам». Да мерапрыемстваў далучацца Міністэрства ўнутраных спраў, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, Міністэрства адукацыі, Міністэрства інфармацыі, Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі, Міністэрства аховы здароўя і Міністэрства энергетыкі, Беларускае добраахвотнае пажарнае таварыства.
Падчас акцыі акцэнт будзе зроблены на абследаванне супрацьпажарнага стану домаўладанняў адзінокіх і адзінока пражываючых пажылых грамадзян, інвалідаў, сем'яў, у якіх дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, правядзенне з імі інструктыўна-растлумачальнай работы па выкананні правілаў пажарнай бяспекі, а таксама інфармаванне насельніцтва аб магчымасцях дзяржаўных арганізацый па аказанні паслуг па забеспячэнні іх бяспекі.
У рамках акцыі звярнуцца ў тэрытарыяльныя органы і падраздзяленні па надзвычайных сітуацыях для правядзення абследавання супрацьпажарнага стану свайго жылля можа любы ахвочы.
Нагадваем, што ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь адказнасць за выкананне патрабаванняў пажарнай бяспекі ў жылых дамах, якія належаць грамадзянам на праве прыватнай уласнасці, ускладзена на іх уласнікаў. Таму праверце на працаздольнасць аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі, а ў выпадку іх адсутнасці - усталюеце іх у жылых памяшканнях домаўладання. Звярніце ўвагу на спраўнасць ацяпляльнага абсталявання і электрычнай праводкі. Не пакідайце дзяцей без нагляду дарослых.
Прымайце ўдзел у акцыі і будзьце ў бяспецы!