Адрас: 211875, г. Паставы, пл. Леніна, д. 25
Тэлефон прыёмнай: 8 (02155) 4-10-45 (тэлефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная пошта райвыканкама:kanz@rikpostavy.by
Рэжым работы: пн-пт з 8.00 да 17.00, абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00, выхадныя дні: сб, нд
Вышэйстаячы дзяржаўны орган
Начная набярэжная Храм Паставаў Набярэжная Паставы ноччу Палац Тызенгаўза
Начная набярэжная
Начная набярэжная
Храм Паставаў
Набярэжная
Паставы ноччу
Палац Тызенгаўза
Галоўная / Актуальная інфармацыя
16 чэрвеня 2023

Пастаўская раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя інфармуе аб тым, што Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя аб'яўляе экстранную акцыю «Палi дрэва – захавай яму жыццё!»

З прычыны працяглай адсутнасці ападкаў на тэрыторыі краіны пад пагрозай усыхання аказаліся зялёныя насаджэнні, высаджаныя ў населеных пунктах у вясновы перыяд гэтага года, а таксама ў папярэднія гады. Без дапамогі чалавека большасць маладых дрэў і хмызнякоў асуджаны на хуткую гібель.

Мерапрыемства пройдзе ва ўсіх населеных пунктах Беларусі, кожны жыхар рэспублікі можа ўнесці свой уклад у захаванне маладых зялёных насаджэнняў.

Ваду для паліву пажадана браць з адкрытых крыніц, каб яе тэмпература была блізкая да тэмпературы глебы. Звычайна паліў вырабляюць раніцай ці ўвечар, каб вада менш выпаралася. Паліў дрэў праводзіцца з разліку 30-50 л на 1 м2 прыствольнай плошчы, хмызнякоў - 20 л на 1 м 2 , але ў засушлівы час вада будзе карысная дрэвам у любой колькасці. Спачатку неабходна паліць верхні пласт глебы для яго змочвання, а затым паліць больш інтэнсіўна.

У сухое і гарачае надвор'е дрэвы рэкамендуецца паліваць кожны тыдзень, калі дрэвы пасаджаны нядаўна, то яны патрабуюць больш частага паліву.

Мінпрыроды нагадвае аб артыкуле 55 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, паводле якога ахова прыроднага асяроддзя і беражлівыя адносіны да прыродных рэсурсаў - абавязак кожнага. Не заставайцеся абыякавымі, паліце дрэвы, кветкі, хмызнякі каля сваёй хаты, працы, навучальнай установы, у парках, алеях і скверах!

У выпадку ўзнікнення дадатковых пытанняў або неабходнасці аказання садзейнічання ў правядзенні мерапрыемстваў па паліву зялёных насаджэнняў у населеных пунктах вы можаце звярнуцца ў тэрытарыяльны орган Мінпрыроды па месцы жыхарства.