Адрас: 211875, г. Паставы, пл. Леніна, д. 25
Тэлефон прыёмнай: 8 (02155) 3-10-14 (тэлефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная пошта райвыканкама:kanz@rikpostavy.by
Рэжым работы: пн-пт з 8.00 да 17.00, абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00, выхадныя дні: сб, нд
Вышэйстаячы дзяржаўны орган
Паставы ноччу Палац Тызенгаўза Набярэжная Храм Паставаў Начная набярэжная
Паставы ноччу
Паставы ноччу
Палац Тызенгаўза
Набярэжная
Храм Паставаў
Начная набярэжная
Галоўная / Актуальная інфармацыя
6 верасня 2022

Як самазанятыя грамадзяне могуць забяспечыць сабе працоўную пенсію

Згодна дзейнiчаючаму заканадаўству фарміраванне стажу для прызначэння пенсіі адбываецца пры ўмове выплаты абавязковых страхавых узносаў у ФСАН.

У адпаведнасці з пенсійным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь да 2025 года ажыццяўляецца паэтапнае павелічэнне патрабуемага страхавога стажу працы з выплатай абавязковых страхавых узносаў у бюджэт фонду (2022 - 18,5 гадоў, 2023 - 19 гадоў, 2024 - 19,5 гадоў, 2025 - 20 гадоў).

Працуючыя грамадзяне адносна пенсійнай будучыні абаронены. Па заканадаўстве абавязковыя страхавыя ўзносы за працуючых грамадзян налічваюць, утрымліваюць і пералічваюць у бюджэт фонду іх працадаўцы.

Тым грамадзянам, хто самастойна ажыццяўляе віды дзейнасці, якія не адносяцца да прадпрымальніцкай (поўны пералік змяшчаецца ў артыкуле 1 Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь) і не з'яўляецца натарыусам або адвакатам (далей – самазанятыя асобы) прадастаўлена права на добраахвотнай аснове ўдзельнічаць у забеспячэнні сваёй пенсійнай будучыні.

Для фарміравання пенсіённай будучыні самазанятай асобе неабходна:

  • стаць на ўлік у органах Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны (далей - органы Фонду) па месцы жыхарства (напісаць заяву і прад'явіць дакумент які сведчыць асобу і копію квітанцыі аб выплаце адзінага падатку (іншага дакумента, які пацвярджае ажыццяўленне дзейнасці, якая не адносіцца да прадпрымальніцкай);
  • штогод выплачваць абавязковыя страхавыя ўзносы не пазней за 1 сакавіка года, наступнага за справаздачным годам (за 2022 год – не пазней за 01.03.2023);
  • штогод не пазней за 31 сакавіка года, наступнага за справаздачным годам, прадстаўляць у орган Фонду дакумент персаніфікаванага ўліку.

Пасля пастаноўкі самазанятай асобы на ўлік у органах Фонду ёй выдаецца пасведчанне дзяржаўнага сацыяльнага страхавання і адкрываецца індывідуальны асабовы рахунак (ІАР), на якім ажыццяўляецца назапашванне звестак, якія выкарыстоўваюцца ў далейшым для прызначэння пенсіі.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць у раённых аддзелах (сектарах) Фонду па месцы жыхарства або праз сацыяльныя сеткі (назва афіцыйнага акаўнта (групы, старонкі, канала) – «ФСАН: афіцыйна, проста і даступна»: www.instagram.com, www.vk.com, www.ok.ru, www.tlgrm.ru, www.facebook.com.»