Адрас: 211875, г. Паставы, пл. Леніна, д. 25
Тэлефон прыёмнай: 8 (02155) 3-10-14 (тэлефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная пошта райвыканкама:kanz@rikpostavy.by
Рэжым работы: пн-пт з 8.00 да 17.00, абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00, выхадныя дні: сб, нд
Вышэйстаячы дзяржаўны орган
Паставы ноччу Набярэжная Начная набярэжная Палац Тызенгаўза Храм Паставаў
Паставы ноччу
Паставы ноччу
Набярэжная
Начная набярэжная
Палац Тызенгаўза
Храм Паставаў
Галоўная / Актуальная інфармацыя
15 сакавіка 2023

Інфармацыя аб недапушчальнасці парушэнняў заканадаўства ў сувязі з правядзеннем акцый маладзёжнай дэструктыўнай субкультуры

У Рэспубліцы Беларусь па закліках, апублікаваных у сацыяльных сетках і месэнджарах, праводзяцца акцыі прадстаўнікоў дэструктыўнай маладзёжнай субкультуры, якая называе сябе «ЧВК Рэдан». У парушэнне патрабаванняў заканадаўства масавыя мерапрыемствы названай падлеткавай супольнасці нярэдка суправаджаюцца здзяйсненнем супрацьпраўных дзеянняў, у тым ліку масавых боек.

Даведачна. «ЧВК Рэдан» уяўляе сабой маладзёжную субкультуру. Яе ўдзельнікі натхніліся мангой і анімэ (японскія коміксы і мультфільмы) «Hunter x Hunter». Падлеткі, якія знаходзяцца ў гэтай групоўцы, носяць доўгія чорныя валасы і клятчастыя штаны. На іх адзенні, як правіла, адлюстроўваецца павук з лічбай «4».

У сувязі з гэтым звяртаем увагу падлеткаў і іх бацькоў на недапушчальнасць парушэння дзеючага заканадаўства.

У прыватнасці за ўдзел у незаконным масавым мерапрыемстве, публічныя заклікі да іх арганізацыі і правядзення санкцыя ч.1 арт.24.23 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях прадугледжвае адказнасць да 100 базавых велічынь, грамадскія работы ці адміністрацыйны арышт.

Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў пацягнуўшае па неасцярожнасці гібель людзей, прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання, прычыненне шкоды ў буйным памеры, цягне крымінальную адказнасць. Санкцыя арт.369-3 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь прадугледжвае арышт, абмежаванне волі на тэрмін да пяці гадоў або пазбаўленне волі на той жа тэрмін.

Арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаюцца з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады, або якія пацягнулі парушэнне працы транспарту, прадпрыемстваў, устаноў або арганізацый, альбо актыўны ўдзел у такіх пры адсутнасці прыкмет больш цяжкага злачынства цягнуць за сабой адказнасць па ч.1 арт.342 КК, санкцыя якой прадугледжвае максімальнае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да 4 гадоў.

Бацькі і асобы, іх замяняючыя могуць быць прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці па ч.1 арт.10.3 КоАП за невыкананне абавязкаў па выхаванні дзяцей, якое пацягнула за сабой учыненне непаўналетнім правапарушэнняў.

Паважаныя бацькі, усталюйце даверныя адносіны з вашымі дзецьмі, цікаўцеся іх жыццём, сябрамі, баўленнем часу, занятасцю ў пазашкольны час. Карэктна назірайце за паводзінамі дзіцяці, прыкметамі ўключанасці ў субкультуры (мадэль паводзін, адзенне, слэнг).

Правядзіце даверныя гутаркі, папярэдзіўшы дзіця аб негатыўных наступствах удзелу ў падобных супольнасцях, адказнасці за парушэнне грамадскага парадку, незаконныя масавыя мерапрыемствы.

Ваша пільнасць – заклад бяспекі жыцця здароўя Вашага дзіцяці.

Пракуратура Віцебскай вобласці