Адрас: 211875, г. Паставы, пл. Леніна, д. 25
Тэлефон прыёмнай: 8 (02155) 4-10-45 (тэлефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная пошта райвыканкама:kanz@rikpostavy.by
Рэжым работы: пн-пт з 8.00 да 17.00, абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00, выхадныя дні: сб, нд
Вышэйстаячы дзяржаўны орган
Палац Тызенгаўза Храм Паставаў Паставы ноччу Начная набярэжная Набярэжная
Палац Тызенгаўза
Палац Тызенгаўза
Храм Паставаў
Паставы ноччу
Начная набярэжная
Набярэжная
Галоўная / Актуальная інфармацыя
30 чэрвеня 2023

Абарона вашых сацыяльных правоў - наша праца

Спецыялістамі Віцебскага абласнога ўпраўлення Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь сістэматычна праводзяцца кантрольныя мерапрыемствы па выяўленні парушэнняў у частцы выплаты наймальнікамі заработнай платы «ў канвертах», якія цягнуць за сабой прычыненне шкоды правам і законным інтарэсам грамадзян, якія працуюць у гэтых наймальнікаў, выражаеемых як у памяншэнні неабходнага для прызначэння пенсіі страхавога стажу, так і памераў пенсіі.

За 9 месяцаў 2022 года праведзена 105 такіх мерапрыемстваў, па выніках якіх па 49 суб'ектах гаспадарання даналічана ў бюджэт фонду больш 400 тысяч рублёў абавязковых страхавых узносаў для аднаўлення страхавога стажу 186 грамадзянам.

За дапушчаныя правапарушэнні вінаватыя асобы прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.

Пастаўскі раённы аддзел ФСАН