Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь інфармуе аб правядзенні XIX Рэспубліканскага турыстычнага конкурсу «Пазнай Беларусь» (далей - конкурс).
Конкурс
праводзіцца Міністэрствам спорту і турызму сумесна з Нацыянальным агенцтвам па турызме і закліканы садзейнічаць развіццю
ўнутранага і ўязнога турызму ў Рэспубліцы Беларусь, кансалідаваць намаганні
дзяржаўных органаў, арганізацый, фізічных асоб, занятых
у індустрыі турызму для стварэння іміджу Беларусі як краіны, спрыяльнай для
турызму, а таксама заахвочваць дасягненнi турыстычнай індустрыі.
У конкурс уключана 13 намінацый:
«Я пазнаю Беларусь» (e-mail: discoveryourbelarus1@gmail.com);
«Экскурсавод года» (e-mail: discoveryourbelarus2@gmail.com);
«Турыстычная кампанія года» (e-mail: discoveryourbelarus3@gmail.com);
«Сродак размяшчэння года» (e-mail: discoveryourbelarus4@gmail.com);
«Санаторый года» (e-mail: discoveryourbelarus5@gmail.com);
«Аграэкасядзіба года» (e-mail: discoveryourbelarus6@gmail.com);
«Матэрыял года» (e-mail: discoveryourbelarus7@gmail.com);
«Музей года» (e-mail: discoveryourbelarus8@gmail.com);
«Праект экалагічнага турызму года»
(e-mail: discoveryourbelarus9@gmail.com);
«Лепшы аб'ект прамысловага турызму»
(e-mail: discoveryourbelarus10@gmail.com);
«Лепшы віртуальны праект» , (e-mail: discoveryourbelarus11@gmail.com);
«Лепшае мерапрыемства падзейнага турызму»
(e-mail: discoveryourbelarus12@gmail.com);
«Мой родны кут» (e-mail: discoveryourbelarus13@gmail.com).
Палажэнне пра конкурс і формы заявак размешчаны на сайце Нацыянальнага агенцтва па турызме: www.belarustourism.by.
Тэрмін падачы запоўненых заявак - да 5 лістапада 2021 г.
Каардынатарам конкурсу з'яўляецца дзяржаўная ўстанова «Нацыянальнае агенцтва па турызме».
Кантактная асоба: Ліхімовіч Алена Уладзіміраўна, намеснік дырэктара - начальнік аддзела маркетынгу (8017 203-92-98, e-mail: info@belarustourism.by).
Да спіса