Адрас: 211875, г. Паставы, пл. Леніна, д. 25
Тэлефон прыёмнай: 8 (02155) 4-10-45 (тэлефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная пошта райвыканкама:kanz@rikpostavy.by
Рэжым работы: пн-пт з 8.00 да 17.00, абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00, выхадныя дні: сб, нд
Вышэйстаячы дзяржаўны орган
Палац Тызенгаўза Начная набярэжная Паставы ноччу Храм Паставаў Набярэжная
Палац Тызенгаўза
Палац Тызенгаўза
Начная набярэжная
Паставы ноччу
Храм Паставаў
Набярэжная
Галоўная / Аддзел ЗАГС / Аб аддзеле ЗАГС

Аб аддзеле ЗАГС

Асабісты прыём грамадзян

Прозвішча, імя, імя па бацьку, пасада

Месца правядзення

Час прыёму

Несцяровіч Аніта Францысаўна,

начальнік аддзела загса

У яе адсутнасць – галоўны спецыяліст аддзела ЗАГС Гутар Г. В.

Віцебская вобласць 211875 г.Паставы, пл.Леніна, 21а, кабінет начальніка аддзела загса

Першы і чацвёрты аўторак месяца з 08.00 да 13.00

 

Аддзел ЗАГС з'яўляецца структурным падраздзяленнем Пастаўскага раённага выканаўчага камітэта і ўваходзіць у сістэму Міністэрства юстыцыі.

Па агульных пытаннях сваёй дзейнасці аддзел ЗАГС падпарадкоўваецца Пастаўскаму раённаму выканаўчаму камітэту, а па пытаннях рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў сферы юстыцыі – Міністэрству юстыцыі.

Пастаўскi раённы выканаўчы камiтэт
http://postavy.vitebsk-region.gov.by/ru/

Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь 
https://minjust.gov.by/

Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Віцебскага аблвыканкама 
https://vitglavjust.by

Сектар архива органаў ЗАГС
http://www.vitebskjust.gov.by/activity/registratsiya-aktov-grazhdanskogo-sostoyaniya/arkhiv-zagsa.php 

 

Прыём інвалідаў і ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны праводзіцца па-за чаргой.

У аддзеле ЗАГС арганізаваны прыём па папярэднім запісе і папярэдняе кансультаванне, якія могуць быць зроблены як на асабістым прыёме, так і па тэлефоне 8(02155)27132 штодня ў працоўныя дні аддзела ЗАГС.

Адказнай асобай за папярэдняе кансультаванне і папярэдні запіс на прыём, па рабоце з насельніцтвам па заяўнаму прынцыпу «адно акно» з'яўляецца начальнік аддзела ЗАГС Несцяровіч А. Ф.
(у яе адсутнасць - галоўны спецыяліст аддзела ЗАГС Гутар Г. В.).

Інфармацыю аб папярэднім запісе можна атрымаць у кабінеце начальніка аддзела ЗАГС або па тэлефоне 8(02155)27132.

У аддзеле ЗАГС ажыццяўляецца падрыхтоўка даведак на падставе тэлефонных заявак для наступнай выдачы іх грамадзянам пры асабістым звароце, тэл. 8(02155)27132.

Жадаючыя падаць заяву на рэгістрацыю заключэння шлюбу ў аддзел ЗАГС маюць магчымасць азнаёміцца з данымі аб колькасці прынятых заяў аб рэгістрацыі заключэнні шлюбу на канкрэтныя даты ў кабінеце начальніка аддзела ЗАГС або па тэлефоне 8 8(02155)27132.

Аддзел ЗАГС па жаданні тых, хто бярэ шлюб, ажыццяўляе рэгістрацыю заключэння шлюбу ва ўрачыстай абстаноўцы ў нядзелю, па індывідуальным сцэнарыі, а таксама з выездам да месца рэгістрацыі шлюбу. Дадзеная форма рэгістрацыі праводзіцца пры заключэнні дадатковага дагавора, у адпаведнасці з зацверджаным тарыфам і ў межах устаноўленага рэжыму рабочага часу аддзела ЗАГС, калі выезд работніка аддзела ЗАГС не перашкаджае дзейнасці аддзела ЗАГС.

Выезд для рэгістрацыі заключэння шлюбу па-за памяшканнем аддзела ЗАГС ажыццяўляецца ў межах адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі, у якой створаны і дзейнічае выканаўчы і распарадчы орган, структурным падраздзяленнем якога з'яўляецца аддзел ЗАГС.

Адміністрацыйныя рашэнні аддзела ЗАГС магчыма абскардзіць у галоўным ўпраўленні юстыцыі Віцебскага аблвыканкама (210010, г. Віцебск, вул. Праўды, д. 18).

Абскарджанне адміністрацыйных рашэнняў органаў ЗАГС, звязаных з адмовай ва ўнясенні змяненняў, выпраўленняў, дапаўненняў у запісы актаў грамадзянскага стану ажыцяўляецца ў судовым парадку.

Да ведама грамадзян: метрычныя кнігі цэркваў і касцёлаў Вілейскага, Дзісненскага, Свянцянскага паветаў Віленскай губерні аб нараджэнні, аб шлюбе, аб смерці, якія захоўваліся ў архіве аддзела ЗАГС Пастаўскага райвыканкама, перададзены на пастаяннае захоўванне ў ДУ "Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі" (г. Мінск, вул. Крапоткіна, 55, http://niab.by/newsite ).