Асабісты прыём грамадзян
Прозвішча, імя, імя па бацьку, пасада |
Месца правядзення |
Час прыёму |
Несцяровіч Аніта Францысаўна, начальнік аддзела загса У яе адсутнасць – галоўны спецыяліст аддзела ЗАГС Гутар Г. В. |
Віцебская вобласць 211875 г.Паставы, пл.Леніна, 21а, кабінет начальніка аддзела загса |
Першы і чацвёрты аўторак месяца з 08.00 да 13.00
|
Аддзел ЗАГС з'яўляецца структурным падраздзяленнем Пастаўскага раённага выканаўчага камітэта і ўваходзіць у сістэму Міністэрства юстыцыі.
Па агульных пытаннях сваёй дзейнасці аддзел ЗАГС падпарадкоўваецца Пастаўскаму раённаму выканаўчаму камітэту, а па пытаннях рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў сферы юстыцыі – Міністэрству юстыцыі.
Пастаўскi раённы выканаўчы камiтэт
https://postavy.vitebsk-region.gov.by/by/
Адрас: 211875, Віцебская вобласць, г. Паставы, пл. Леніна, 25.
Рэжым работы: 08.00-13.00, 14.00-17.00. Выхадныя дні: субота, нядзеля.
Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь
https://minjust.gov.by/be/
Адрас: 220004 г.Мінск, вул.Калектарная, д.10.
Рэжым работы: 09.00-13.00, 14.00-18.00. Выхадныя дні: субота, нядзеля.
Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Віцебскага аблвыканкама
https://vitglavjust.by/bel/
Адрас: 210015, г.Віцебск, вул.Праўды, д.18;
Рэжым работы: 08.00-13.00, 14.00-17.00. Выхадныя дні: субота, нядзеля.
Архіў органаў загса
https://www.vitglavjust.by/bel/activity/arkhiv-organov-zagsa/
Паштовы адрас: 210015, г. Віцебск, вул. Праўды, 18
Тэлефоны: (0212) 67-91-14, 67-69-63
Графік прыёму зацікаўленых асоб па ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур:
панядзелак, аўторак, чацвер, пятніца – з 8-00 да 11-00,
серада – з 16-00 да 20-00.
Прыём інвалідаў і ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны праводзіцца па-за чаргой.
У аддзеле ЗАГС арганізаваны прыём па папярэднім запісе і папярэдняе кансультаванне, якія могуць быць зроблены як на асабістым прыёме, так і па тэлефоне 8(02155)27132 штодня ў працоўныя дні аддзела ЗАГС.
Адказнай асобай за папярэдняе кансультаванне і папярэдні запіс на прыём, па рабоце з насельніцтвам па заяўнаму прынцыпу «адно акно» з'яўляецца начальнік аддзела ЗАГС Несцяровіч А. Ф.
(у яе адсутнасць - галоўны спецыяліст аддзела ЗАГС Гутар Г. В.).
Інфармацыю аб папярэднім запісе можна атрымаць у кабінеце начальніка аддзела ЗАГС або па тэлефоне 8(02155)27132.
У аддзеле ЗАГС ажыццяўляецца падрыхтоўка даведак на падставе тэлефонных заявак для наступнай выдачы іх грамадзянам пры асабістым звароце, тэл. 8(02155)27132.
Жадаючыя падаць заяву на рэгістрацыю заключэння шлюбу ў аддзел ЗАГС маюць магчымасць азнаёміцца з данымі аб колькасці прынятых заяў аб рэгістрацыі заключэнні шлюбу на канкрэтныя даты ў кабінеце начальніка аддзела ЗАГС або па тэлефоне 8 8(02155)27132.
Аддзел ЗАГС па жаданні тых, хто бярэ шлюб, ажыццяўляе рэгістрацыю заключэння шлюбу ва ўрачыстай абстаноўцы ў нядзелю, па індывідуальным сцэнарыі, а таксама з выездам да месца рэгістрацыі шлюбу. Дадзеная форма рэгістрацыі праводзіцца пры заключэнні дадатковага дагавора, у адпаведнасці з зацверджаным тарыфам і ў межах устаноўленага рэжыму рабочага часу аддзела ЗАГС, калі выезд работніка аддзела ЗАГС не перашкаджае дзейнасці аддзела ЗАГС.
Выезд для рэгістрацыі заключэння шлюбу па-за памяшканнем аддзела ЗАГС ажыццяўляецца ў межах адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі, у якой створаны і дзейнічае выканаўчы і распарадчы орган, структурным падраздзяленнем якога з'яўляецца аддзел ЗАГС.
Адміністрацыйныя рашэнні аддзела ЗАГС магчыма абскардзіць у галоўным ўпраўленні юстыцыі Віцебскага аблвыканкама (210010, г. Віцебск, вул. Праўды, д. 18).
Абскарджанне адміністрацыйных рашэнняў органаў ЗАГС, звязаных з адмовай ва ўнясенні змяненняў, выпраўленняў, дапаўненняў у запісы актаў грамадзянскага стану ажыцяўляецца ў судовым парадку.
Да ведама грамадзян: метрычныя кнігі цэркваў і касцёлаў Вілейскага, Дзісненскага, Свянцянскага паветаў Віленскай губерні аб нараджэнні, аб шлюбе, аб смерці, якія захоўваліся ў архіве аддзела ЗАГС Пастаўскага райвыканкама, перададзены на пастаяннае захоўванне ў ДУ "Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі" (г. Мінск, вул. Крапоткіна, 55, http://niab.by/newsite ).