Паставы — здаровы горад!

  • Лепшыя практыкі праекта «Паставы — здаровы горад»
  • Экалагічныя сцежкі Пастаўшчыны
  • Акцыя «Шчыт ад хвароб»
  • «Адкрыццё залы барацьбы ў рамках праекта «Паставы — здаровы горад»
  • Ініцыятыўныя групы па праекце «Паставы — здаровы горад»
  • Скажам «Так!» здароваму ладу жыцця
  • Інфармацыя для разважанняў

  • З 31 мая па 2 чэрвеня ў спартыўным комплексе г. Паставы «Азёркі» прайшлі абласныя спаборніцтвы сярод сельскіх жыхароў Віцебскай вобласці «Сельскія гульні-2019».

    Удзел прынялі 18 раёнаў вобласці. Усяго «Сельскія гульні» сабралі прыблізна 500 удзельнікаў. Гэта самая вялікая спартыўная гульня за апошнія гады.

    У рамках рэалізацыі праекта «Паставы — здаровы горад» для ўдзельнікаў «Сельскіх гульняў 2019» праходзіла акцыя «Беларусь супраць тытуню» сумесна БТЧК і РайЦГЭ. У рамках акцыі ўсе жадаючыя маглі атрымаць інфармацыю аб шкодзе курэння, а таксама інфармацыйна-адукацыйныя матэрыялы па актуальных тэматыках здаровага ладу жыцця. Таксама праводзілася акцыя «Мяняю цыгарэту на цукерку». Быў абсталяваны пераносны стэнд з інфармацыяй па здаровым ладзе жыцця.

    Усе жадаючыя маглі вымераць артэрыяльны ціск, даведацца індэкс масы цела і сваю вагу. Падчас гульняў стаяла спякотнае надвор'е і таму была арганізавана раздача бутыляванай пітной вады ўсім жадаючым.

    Дадзенае мерапрыемства прынесла масу станоўчых эмоцый і ўражанняў!

    Праца праводзіцца па наступных напрамках:

    1. Прафілактыка неінфекцыйных захворванняў.

    2. СНІД і распаўсюджванне інфармацыі пра яго.

    3. Барацьба з курэннем (павелічэнне колькасці месцаў, дзе забаронена курэнне).

    4. Барацьба з гіпадынаміяй (уцягванне насельніцтва ў заняткі спортам; будаўніцтва спартыўных збудаванняў).


    Перспектывы развіцця праекта:

    1. Папулярызацыя актыўных форм вольнага часу дзяцей і дарослых.

    2. Прыцягненне да заняткаў спортам і павышэнне дынамічнай актыўнасці дарослага насельніцтва да 40%, дзіцячага насельніцтва – да 50%.

    3. Папулярызацыя здаровага харчавання.

    4. Праца з адміністрацыяй прадпрыемстваў і арганізацый горада па выдзяленні сродкаў для матэрыяльнага стымулявання супрацоўнікаў, якія вядуць здаровы лад жыцця.


    Паважаныя жыхары горада Паставы!

    Мы чакаем ад вас зваротнай сувязі: пытанняў, прапаноў, меркаванняў па рэалізацыі праекта «Паставы – здаровы горад» па тэлефоне: 2 17 80 і 2 38 17 (штодня, акрамя суботы і нядзелі) або на сайце Пастаўскага РВК http:///ru/centr_gigiena.


    Лыжня 2019

    У нядзелю 3 лютага на гарадскім стадыёне адбылося зімовае культурна-спартыўнае свята «Пастаўская лыжня – 2019». Больш за 200 аматараў фізічнай культуры і спорту, гарачых прыхільнікаў здаровага ладу жыцця з 27 каманд прадпрыемстваў і арганізацый, сельсаветаў і ўстаноў адукацыі Пастаўшчыны прынялі ўдзел у лыжных гонках і эстафетах.

    ДУ «Пастаўскі цэнтр гігіены і эпідэміялогіі» сумесна з БТЧК таксама прынялі ўдзел у раённай лыжні, і правялі сумесную акцыю «Жыццё — гэта рух». У рамках акцыі ўсім жадаючым вымяралі артэрыяльны ціск, кансультавалі па пытаннях здаровага ладу жыцця, раздавалі наглядны матэрыял і календарыкі «Паставы — здаровы горад». Прадстаўнікі Чырвонага Крыжа частавалі ўсіх жадаючых бясплатна травяным чаем.

    Леташні пераможца сярод арганізацый, прадпрыемстваў і індывідуальных прадпрымальнікаў — каманда раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях — у гэтым годзе стала трэцяй. Другую прыступку п'едэстала заваявалі прадстаўнікі малаказавода. Першынство ў каманды аддзела па адукацыі, якая прайшла дыстанцыю з выдатным вынікам — 7 хвілін 53 секунды.

    Каманды і ўдзельнікі, якія занялі першыя месцы ў сваіх групах, узнагароджаны дыпломамі і каштоўнымі прызамі, другое і трэцяе месцы — дыпломамі адпаведных ступеняў.

    Мерапрыемства падарыла ўсім яго ўдзельнікам выдатны настрой і неверагодныя адчуванні радасці!