Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Пастаўскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
29 чэрвеня 2022

Забароны і абмежаванні на наведванне лясоў уведзены ў 71 раёне Беларусі

Забароны і абмежаванні на наведванне лясоў уведзены ў 71 раёне Беларусі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Міністэрства лясной гаспадаркі.

Часовыя абмежаванні дзейнічаюць на тэрыторыі 20 раёнаў Мінскай вобласці. Таксама часовыя меры па абмежаванні і забароны наведвання лясоў уведзены ў 19 раёнах Гомельскай вобласці, 17 - Гродзенскай, 14 - Брэсцкай, 1 - Магілёўскай. У Віцебскай вобласці забарон і абмежаванняў няма.

Рашэнні аб увядзенні і зняцці забароны на наведванне лясоў прымаюць мясцовыя органы ўлады па хадайніцтве лесагаспадарчых устаноў або раённых аддзелаў па надзвычайных сітуацыях. Абмжаванні ўводзяцца ў выпадку высокага класа пажарнай небяспекі і здымаюцца пры стабілізацыі абстаноўкі. Галоўная мэта забарон - гарантаваць бяспеку грамадзян, захаванасць іх маёмасці, а таксама ляснога фонду.

На сайце Міністэрства лясной гаспадаркі размешчана інтэрактыўная карта забарон і абмежаванняў на наведванне лясоў. З яе дапамогай можна аператыўна прасачыць, у якіх рэгіёнах часова забаронена наведваць лясы.

БелТА