Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Пастаўскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
10 жніўня 2021

Удзельная вага сувязі і інфарматызацыі ў структуры ВУП Беларусі ў І паўгоддзі склала 7,7 працэнта

Па выніках першага паўгоддзя па ўдзельнай вазе ў структуры ВУП Беларусі сувязь і інфарматызацыя склала 7,7 працэнта, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт Міністэрства сувязі і інфарматызацыі.

"У першым паўгоддзі 2021 года ў галіне захавалася дадатная дынаміка практычна ўсіх паказчыкаў, а таксама тэндэнцыя дадатнага ўплыву сектара "Інфармацыя і сувязь" на дынаміку ВУП краіны. Валавая дабаўленая вартасць, створаная ў галіне, павялічылася да аналагічнага перыяду мінулага года на 7,3 працэнта і склала Br6,1 млрд, а па ўдзельнай вазе ў структуры ВУП заняла 7,7 працэнта", - гаворыцца ў паведамленні.

Як адзначылі ў ведамстве, асноўны ўплыў на тэмпы росту валавой дабаўленай вартасці аказваюць даходы ад аказання паслуг сувязі.

У цэлым па краіне даходы ад паслуг паштовай дзейнасці і дзейнасці ў галіне тэлекамунікацый склалі Br2,086 млрд, тэмп росту да аналагічнага перыяду мінулага года склаў 109,9 працэнта.

БелТА