Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Пастаўскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
6 лістапада 2020

У Беларусі скарэкціраваны парадак прадастаўлення льготнага крэдыту на вучобу ў ВНУ

Унесены змяненні ў інструкцыю аб парадку прадастаўлення крэдыту на льготных умовах для аплаты першай вышэйшай адукацыі. Адпаведнае рашэнне замацавана пастановай Міністэрства фінансаў і Міністэрства адукацыі ад 20 кастрычніка 2020 года нумар 42/274, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

Згодна з пастановай, крэдыт будзе прадастаўляцца з улікам асаблівасцей, вызначаных інструкцыяй. Устаноўлена, што ў сярэднямесячны сукупны даход на кожнага члена сям'і крэдытаатрымальніка не ўключаюцца штомесячныя надбаўкі работнікам аховы здароўя бюджэтных арганізацый, устаноўленыя ўказам ад 16 красавіка 2020 года нумар 131 "Аб матэрыяльным стымуляванні работнікаў аховы здароўя", надбаўкі і кампенсацыі пры правядзенні работы вахтавым метадам па ўказе ад 18 мая 2020 года нумар 169 "Аб матэрыяльным стымуляванні работнікаў арганізацый, якія аказваюць сацыяльныя паслугі", матдапамога наймальнікаў і прафсаюзаў перахварэлым на COVID-19.

Удакладнены таксама катэгорыі асоб, якія ўлічваюцца ў складзе сям'і пры вызначэнні сярэднедушавога даходу сям'і крэдытаатрымальніка; пералік дакументаў у Беларусбанк для выдачы крэдыту; выпадкі, пры якіх ВНУ павінны накіраваць на працягу трох дзён з дня выдання загада ў банк паведамленне з пазначэннем даты адлічэння, аднаўлення, прадастаўлення водпуску або пераводу студэнтаў.

Пастанова ўступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання.

Крэдыт на льготных умовах для аплаты першай вышэйшай адукацыі прадастаўляецца грамадзянам, калі сярэднямесячны сукупны даход на кожнага члена сям'і не перавышае 350 працэнтаў зацверджанага бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва.