Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Пастаўскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
15 чэрвеня 2022

Па праграме «Сямейны капітал» адкрыта ўжо больш за 114 тыс. дэпазітаў

На 1 чэрвеня бягучага года для шматдзетных сем'яў адкрыта 114 168 дэпазітных рахункаў "Сямейны капітал". З іх 82,5 тыс. дэпазітных рахункаў на суму $825 млн і 31,7 тыс. такіх рахункаў на Br739 млн, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

На датэрміновае распараджэнне сродкамі сямейнага капіталу пададзена 55 794 заявы. З іх на мэты паляпшэння жыллёвых умоў - 48 199, на атрыманне адукацыі - 3078, на атрыманне медыцынскіх паслуг - 4515 заяў, на набыццё тавараў для інвалідаў - 2.

Прынята 53 539 рашэнняў аб датэрміновым распараджэнні сродкамі сямейнага капіталу. Больш за ўсё рашэнняў аб датэрміновым распараджэнні сродкамі сямейнага капіталу прынята ў Брэсцкай вобласці - 11 339, далей ідуць Мінская - 9156, Гомельская вобласці - 8706, Мінск - 7540, Гродзенская вобласць - 6217, Магілёўская - 5385, Віцебская - 5196.

Сямейны капітал назначаецца шматдзетным сем'ям, у якіх нарадзілася (усыноўлена, удачарона) трэцяе або наступнае дзіця. З 1 студзеня 2022 года яго памер складае Br25 995.

БелТА