Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Пастаўскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
13 ліпеня 2022

Беларуская малочная прадукцыя прададзена ў Кітай праз БУТБ

На Беларускай універсальнай таварнай біржы заключана першая здзелка па рэалізацыі сухога абястлушчанага малака ў Кітай. Аб гэтым паведаміў карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар Беларускай універсальнай таварнай біржы Раман Яніў.

Аб'ём пілотнай партыі склаў 75 т, а сума - $250 тыс. Мэтай пробнай здзелкі з'яўляецца практычная адпрацоўка пытанняў узаемаразлікаў і лагістыкі, што дасць магчымасць у перспектыве не толькі нарасціць аб'ёмы закупак беларускага сухога малака, але і арганізаваць пастаўкі на кітайскі рынак іншых відаў малочнай прадукцыі, такіх як сметанковае масла, вяршкі, сыры і сыроватка.

Як расказалі ў прэс-службе БУТБ, да гэтага часу кітайскія кампаніі выкарыстоўвалі беларускую біржавую пляцоўку пераважна для закупкі піламатэрыялаў, што не давала магчымасці паўнацэнна рэалізаваць патэнцыял біржавога гандлю паміж дзвюма краінамі.

"Безумоўна, пашырэнне таварнай наменклатуры стварае дадатковыя магчымасці для павелічэння аб'ёмаў узаемнага гандлю, таму першы паспяховы вопыт экспарту сухога малака ў Кітай праз біржу можна будзе ў далейшым экстрапаліраваць і на іншыя малакапрадукты, прадстаўленыя на біржавой пляцоўцы. Плюс у тым, што кітайскія спажыўцы пераканаліся ўжо ў высокай якасці беларускай малочнай прадукцыі, купляючы яе на пазабіржавым рынку. Таму цяпер важна прыцягнуць іх на біржавую гандлёвую платформу, дзе, акрамя доступу да вядучых айчынных малакаперапрацоўшчыкаў, укаранёны шэраг дадатковых сэрвісаў, якія спрашчаюць работу кітайскага бізнесу ў Беларусі", - адзначылі ў прэс-службе.

Па выніках першага паўгоддзя 2022 года біржавы тавараабарот Беларусі і Кітая дасягнуў $41 млн, што ў 1,5 раза больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Самымі запатрабаванымі беларускімі таварамі ў Кітаі былі абразныя піламатэрыялы хвойных парод, у той час як у Беларусь у асноўным пастаўлялася прадукцыя чорнай металургіі - ліставы пракат і бясшвовыя стальныя трубы.

ААТ "Беларуская ўніверсальная таварная біржа" створана ў 2004 годзе. Першыя таргі прайшлі ў чэрвені 2005 года. БУТБ - адна з буйнейшых таварных біржаў ва Усходняй Еўропе. Галоўная функцыя біржы - садзейнічанне беларускім прадпрыемствам у экспарце прадукцыі і дапамога замежным кампаніям у выхадзе на беларускі рынак. На біржы прадаецца метала-, леса-, сельгаспрадукцыя, прамысловыя і спажывецкія тавары шырокай наменклатуры.

БелТА