Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Пастаўскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
21 красавіка 2022

Беларусь і Іран абмеркавалі пашырэнне ўзаемадзеяння ў гандлёва-эканамічнай сферы

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Ісламскай Рэспубліцы Іран Дзмітрый Кальцоў сустрэўся з намеснікам міністра замежных спраў Ірана Алі Багеры Кані. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў беларускім знешнепалітычным ведамстве.

"На сустрэчы была падкрэслена ўзаемная зацікаўленасць у далейшым умацаванні і нарошчванні дынамікі двухбаковага супрацоўніцтва па шырокім спектры напрамкаў", - расказалі ў ведамстве.

Субяседнікі абмеркавалі планы па правядзенні сумесных мерапрыемстваў, накіраваных на пашырэнне ўзаемадзеяння ў гандлёва-эканамічнай, інвестыцыйнай і гуманітарнай сферах. У ходзе сустрэчы бакі разгледзелі таксама актуальныя пытанні міжнароднага парадку дня. Асаблівая ўвага на перагаворах была ўдзелена супрацоўніцтву ў рамках міжнародных арганізацый.

Беларусь і Іран усталявалі дыпламатычныя адносіны 18 сакавіка 1993 года. Беларускае пасольства ў Тэгеране адкрыта 8 сакавіка 1998 года, а пасольства Ірана працуе ў Мінску з лютага 2001 года.

БелТА