Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Пастаўскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
10 лютага 2023

Беларусь і Егіпет маюць намер устараняць тэхнічныя бар'еры ва ўзаемным гандлі

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Арабскай Рэспубліцы Егіпет Сяргей Цярэнцьеў 8 лютага сустрэўся са старшынёй Егіпецкай арганізацыі па стандартызацыі і якасці Халедам Сафі. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА расказалі ў беларускай загранустанове.

Бакі разгледзелі стан беларуска-егіпецкага супрацоўніцтва па такіх напрамках, як стандартызацыя і ацэнка адпаведнасці якасці і бяспекі прадукцыі. Былі таксама абмеркаваны крокі па аптымізацыі нарматыўна-прававой базы для ўстаранення тэхнічных бар'ераў ва ўзаемным гандлі паміж дзвюма дзяржавамі.

Акрамя таго, дасягнуты прадметныя дамоўленасці па актывізацыі міжведамаснага ўзаемадзеяння на аснове мемарандума аб супрацоўніцтве, падпісанага ў 2019 годзе паміж Дзяржаўным камітэтам па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь і Егіпецкай арганізацыяй па стандартызацыі і якасці.

БелТА