Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Пастаўскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёна
11 верасня 2023

Тэматычны торт і Ганаровая грамата: Субоцін павіншаваў віцебскіх хакеістаў з перамогай у Кубку Салея

Спартсменаў ХК "Віцебск", якія другі раз запар заваявалі прэстыжны Кубак Салея, абыграўшы ў Салігорску "Шахцёра", ушаноўвалі прадстаўнікі абласной і гарадской улады, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Перамогу землякоў у другім па значнасці клубным турніры ў беларускім хакеі віцябчане ўспрынялі з небывалай радасцю. Двойчы ўладальнікі прэстыжнай узнагароды вярнуліся на малую радзіму героямі, і прадстаўнікі абласной і гарадской улады як адданыя паклоннікі спорту прыбылі да хакеістаў не з пустымі рукамі. Старшыня аблвыканкама Аляксандр Субоцін перадаў кіраўніку клуба Руслану Салодкіну Ганаровую грамату аблвыканкама і торт у бела-сініх танах, увянчаны мініяцюрным Кубкам Салея.

"Вялікі дзякуй вам за перамогу. Калі перамагаеце вы, перамагае кожны жыхар вобласці, а гэта амаль 1,1 млн чалавек. Усе балелі за вас, нават тыя, хто далёкі ад хакея. Калі вы перамаглі, радаваліся амаль у кожным доме і кватэры нашай вобласці. Вы ўжо двухразовыя ўладальнікі Кубка, і гэта добрая традыцыя, няхай яна падтрымліваецца. У гэтым годзе трэба і чэмпіянат Беларусі ўзяць, вам усё па сілах", - даў наказ спартсменам кіраўнік вобласці.

Памочнік Прэзідэнта - інспектар па Віцебскай вобласці Ігар Брыло прызнаўся, што ён заядлы спартыўны балельшчык, а цяпер, калі ён працуе ў паўночным рэгіёне, у ліку яго любімых каманд будзе і ХК "Віцебск".

Старшыня Віцебскага гарвыканкама Мікалай Арлоў таксама пажадаў хакеістам, каб яны заўсёды забівалі на адну шайбу больш, чым закідвае праціўнік у іх вароты.

БелТА