Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Пастаўскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёна
4 красавіка 2024

Алег Жыдкоў: "Камунарка" пабудуе ў Лёзне цэх па выпуску кітайскіх цукерак з сухога малака

"Камунарка" плануе будаваць у Лёзне новы цэх па выпуску традыцыйнага кітайскага ласунку з сухога малака з паніжанай колькасцю цукру. Узгоднена выдзяленне ўчастка, ідзе этап выбару абсталявання. Аб гэтым часопісу "Экономика Беларуси" расказаў старшыня канцэрна "Белдзяржхарчпрам" Алег Жыдкоў.

"У мінулым годзе адразу на дзвюх пляцоўках стартавала вытворчасць інавацыйных кандытарскіх вырабаў з сухога малака. "Камунарка" (на магутнасцях "Чырвонага харчавіка") выпусціла малочнае дражэ "Дзіцячыя гісторыі". "Слодыч" прапанаваў цукеркі, вафлі, пячэнне, у тым ліку без цукру і зацяжное з какавай і малаком. Новы інвестпраект спадзяёмся рэалізаваць да 2025 года. Будзе створана каля 20 рабочых месцаў, да 40 працэнтаў малочных цукерак арыентавана на экспарт, у тым ліку ў КНР. Чаканы аб'ём вытворчасці - 360 т у год", - адзначыў кіраўнік галіны.

Акрамя таго, "Камунарка" ў мінулым годзе пачала рэалізацыю вялікага інвестпраекта - будзе пабудавана магутнае прадпрыемства па перапрацоўцы какава-бабоў (з аўтаматычным кантролем якасці) для забеспячэння паўфабрыкатам не толькі сябе, але і арганізацый, якія выкарыстоўваюць цёртую какаву, какава-алей і шакаладную масу. Гэта малочныя камбінаты (у вытворчасці глазураваных сыркоў і марожанага ў шакаладнай глазуры) і кандытарскія фабрыкі.

"Ёсць упэўненасць у тым, што планы будуць рэалізаваны да 2026 года. Атрымаем па сутнасці асобнае прадпрыемства на новай пляцоўцы ў Партызанскім раёне Мінска, якое, не выключана, у перспектыве можа замяніць цяперашнюю "Камунарку" ў тым фармаце, у якім мы яе прывыклі бачыць. Зрэшты, гэта ўжо больш далёкая перспектыва, год 2030-ы", - дадаў Алег Жыдкоў.

БелТА