Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Пастаўскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
29 лютага 2024

Злата Ярашэвіч прадставіць Віцебскую вобласць у фінале нацыянальнага адбору да вакальных конкурсаў XXXIII Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску»

Фінал пройдзе 16 сакавіка ў горадзе Бялынічы Магілёўскай вобласці - культурнай сталіцы Беларусі 2024 года.

Па рашэнні журы ў фінале выступяць па 10 прэтэндэнтаў на ўдзел у XXII Міжнародным дзіцячым музычным конкурсе і XXXIII Міжнародным конкурсе выканаўцаў эстраднай песні. Ад Віцебскай вобласці сярод іх толькі адзін прадстаўнік у дзіцячай дзесятцы - 14-гадовая Злата Ярашэвіч. Вучаніца Навасёлкаўскай сярэдняй школы імя А. А. Валадзько Пастаўскага раёна займаецца вакалам у Нацыянальным цэнтры музычнага мастацтва імя У.Р. Мулявіна. У Златы вялікі вопыт выступленняў, яна не аднойчы выходзіла і ў фінал нацыянальнага адбору да дзіцячага вакальнага конкурсу на «Славянскім базары ў Віцебску».