Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Пастаўскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
1 красавіка 2024

З Днём яднання народаў Беларусі і Расіі!

Гэта свята - сімвал нашага духоўнага сваяцтва, блізкасці лёсаў, сяброўства і падтрымкі, умацавання партнёрства. Нашы краіны здаўна звязваюць палітычныя, эканамічныя, чалавечыя адносіны, у аснове якіх - гістарычная агульнасць. Беларускі і расiйскі народы былі і застаюцца разам, нягледзячы ні на якія перашкоды. Сёння, калі міжнародная супольнасць перажывае складаны час канфліктаў і крызісаў, наша адзінства мае асаблівую каштоўнасць.

Няхай ідэі супольнасці двух брацкіх народаў і ў будучыні ўвасабляюцца ў жыццё, садзейнічаюць захаванню міру і стабільнасці. Жадаем усім моцнага здароўя, дабрабыту, поспехаў ва ўсіх пачынаннях!

Сяргей Чэпік, старшыня раённага выканаўчага камітэта

Юрый Кісялёў, старшыня раённага Савета дэпутатаў