Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Пастаўскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
22 мая 2024

Сёння з дзелавым візітам ПВУП "Пастаўскі мэблевы цэнтр" наведала дэлегацыя прамысловай карпарацыі з Японіі

Санкцыі бізнэсу не перашкода: сёння з дзелавым візітам ПВУП "Пастаўскі мэблевы цэнтр" наведала дэлегацыя прамысловай карпарацыі з Японіі. Дыяпазон цікавячых пытанняў — ад працэнта ўсушкі драўніны да цэнавага сегмента гатовых вырабаў пастаўскага прыватнага прадпрыемства.

Анатоль Бабічаў, заснавальнік ПМЦ: .

— Прадукцыю нашай вытворчасці патэнцыйныя японскія партнёры прыкмецілі ў Першым нацыянальным гандлёвым доме, дзе мы маем уласны салон плошчай 300 квадратных метраў, і самі выйшлі з намі на сувязь. Так, мы ведаем, што наша мэбля падыходзіць для іх і па стылі, і па якасці, але казаць аб канкрэтных дамоўленасцях пакуль заўчасна. Канешне, зайсці на рынак краіны з насельніцтвам у 130 мільёнаў нам вельмі хочацца. Настроены не на аднаразовыя пастаўкі, а на доўгатэрміновае супрацоўніцтва.