13 снежня 2024
Педагогі Пастаўскага РЦДМ заваявалі дыплом III ступені ў абласным этапе Х Рэспубліканскага агляду-конкурсу "Ёлка-фэст-2024"
За званне лепшых зімовых чараўнікоў у
абласным этапе Х Рэспубліканскага агляду-конкурсу "Ёлка-фэст-2024" спаборнічалі
8 каманд з розных устаноў адукацыі вобласці. Не з пустымі рукамі з
Віцебска вярнуліся педагогі Пастаўскага РЦДМ Вікторыя Пятрова і Уладзімір
Кароль. У намінацыі "Лепшы Дзед Мароз і Снягурка" яны заваявалі дыплом III
ступені.
У сваім выступе пастаўчане вырашылі зрабіць ход канём: аб'ядналі
традыцыйныя навагоднія конкурсы з сучаснымі тэхналогіямі. І не пралічыліся!