29 красавіка 2024
Паважаныя пастаўчане, запрашаем на раённае мерапрыемства "У славу працы"
30 красавіка ў 12.00 у Доме культуры па вул. Станкевіча пройдзе раённае мерапрыемства "У славу працы", прысвечанае Святу працы - 1 Мая - і 120-годдзю прафсаюзнага руху Беларусі.
На ім будуць ушаноўваць ветэранаў прафруху, прафсаюзных лідэраў і актывістаў, прадстаўнікоў працоўных дынастый, перадавікоў вытворчасці, настаўнікаў і маладых спецыялістаў. Адбудзецца вялікі святочны канцэрт. Раённае аб'яднанне прафсаюзаў запрашае на свята ўсіх жадаючых.