Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Пастаўскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
19 сакавіка 2024

На ХХІІ Міжнародным дзіцячым музычным конкурсе «Віцебск-2024» Беларусь будзе прадстаўляць наша зямлячка — 14-гадовая Злата Ярашэвіч

На XХII Міжнародным дзіцячым музычным конкурсе «Віцебск-2024», які пройдзе ў рамках міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», Беларусь будзе прадстаўляць наша зямлячка  14-гадовая Злата Ярашэвіч.

 

Адбор праходзіў 16 сакавіка ў культурнай сталіцы Беларусі — Бялынічах. На мясцовай сцэне выступілі 10 выканаўцаў ва ўзросце ад 8 да 14 гадоў. Кожны ўдзельнік выканаў дзве песні. Журы выбрала Злату, якая шмат гадоў займаецца вакалам у Нацыянальным цэнтры музычнага мастацтва імя Уладзіміра Мулявіна.

— Перамога стала нечаканасцю, — дзялілася ўражаннямі Злата Ярашэвіч.— Я вар'яцка шчаслівая і ўдзячная ўсім за падтрымку. Ішла я да яе доўга: тры разы ўдзельнічала ў фіналах, адзін раз  у паўфінале. І нарэшце мара спраўдзілася! У гэтым годзе на мне вялікая адказнасць  прадстаўляць краіну на такім прэстыжным конкурсе. Наперадзе вялізная работа па падрыхтоўцы.

Пажадаем Злаце поспехаў.

Сяргей Чэпік, старшыня райвыканкама:

— Віншую Злату з упэўненай і прыгожай перамогай! Яна пакарыла сэрцы аўтарытэтнага журы і гледачоў. Гэта індывідуальны поспех. Але ў яго аснове ляжыць камандная работа тых, хто матываваў, развіваў талент, падтрымліваў. Словы падзякі перадаю бацькам, педагогам і ўсім, хто дапамагаў заваяваць чарговую высокую творчую вяршыню. Жадаю Злаце здароўя, натхнення, поспехаў у вучобе, творчасці, яркіх выступленняў і верных прыхільнікаў. Я веру, што ў яе ўсё атрымаецца. Яна ўжо пераможца!