Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Пастаўскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
12 лістапада 2020

Масачны рэжым - абавязковы

З 11 лістапада на тэрыторыі Пастаўскага раёна ўводзіцца абавязковы масачны рэжым у мэтах папярэджання масавага распаўсюджвання рэспіраторных захворванняў, у тым ліку COVID-19 . Адпаведнае рашэнне №1183 было прынята Пастаўскім раённым выканаўчым камітэтам у аўторак, 10 лістапада.

Жыхары і госці Пастаўскага раёна павінны будуць выкарыстоўваць сродкі індывідуальнай абароны органаў дыхання (маскі), знаходзячыся на ўсіх аб'ектах (нерухомых і рухомых), прадпрыемствах і ў арганізацыях усіх форм уласнасці. Маскі абавязкова трэба будзе апранаць, уваходзячы ў крамы, гандлёвыя цэнтры, аб'екты грамадскага харчавання, установы аховы здароўя, культуры, адукацыі, спорту, сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Таксама захаванне масачных рэжыму абавязкова пры наведванні адміністрацыйных будынкаў, аддзяленняў сувязі, пошты, банкаў, бытавога абслугоўвання, аптэк і іншых аб'ектаў, дзе цяжка альбо немагчыма забяспечыць сацыяльнае дыстанцыяванне. Пасажыры грамадскага транспарту (у тым ліку маршрутных таксі і таксі) таксама абавязкова павінны быць у масцы. Кіраўніцтва суб'ектаў гаспадарання ўсіх формаў уласнасці павінна забяспечыць інфармаванне аб абавязковым выкарыстанні грамадзянамі сродкаў індывідуальнай абароны, а таксама кантраляваць выкананне прафілактычных мерапрыемстваў.

Кантроль за выкананнем гэтага рашэння ўскладзены на намеснікаў старшыні райвыканкама па напрамках дзейнасці, старшыняў сельскіх выканаўчых камітэтаў, а таксама ДУ «Пастаўскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі».