19 лютага майстры Цэнтра культуры і народнай творчасці Пастаўскага раёна Крысціна Брэская і Алена Крывенькая прэзентавалі праект "Пастаўшчына рамесная".
Удзельнікам трэба будзе асвоіць асновы ткацтва, каб стварыць мноства невялікіх паясоў. З гэтых фрагментаў у выніку збяруць вялікую пано-карту раёна памерам 2 на 1,5 метры. Завяршыць работу плануюць да снежня: гатовае пано прадставяць на цырымоніі закрыцця "Культурнай сталіцы" і падораць роднаму краю.





