Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Майстры Цэнтра культуры і народнай творчасці Пастаўскага раёна прэзентавалі праект "Пастаўшчына рамесная"

20.02.2026
Майстры Цэнтра культуры і народнай творчасці Пастаўскага раёна прэзентавалі праект

19 лютага майстры Цэнтра культуры і народнай творчасці Пастаўскага раёна Крысціна Брэская і Алена Крывенькая прэзентавалі праект "Пастаўшчына рамесная".

Удзельнікам трэба будзе асвоіць асновы ткацтва, каб стварыць мноства невялікіх паясоў. З гэтых фрагментаў у выніку збяруць вялікую пано-карту раёна памерам 2 на 1,5 метры. Завяршыць работу плануюць да снежня: гатовае пано прадставяць на цырымоніі закрыцця "Культурнай сталіцы" і падораць роднаму краю.

© ПАСТАЎСКІ РАЁННЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ, 2026.