Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Пастаўскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
15 сакавіка 2024

Дарагія пастаўчане!

Віншуем вас з дзяржаўным святам — Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь!

15 сакавіка - асаблівая дата для нашай краіны. 30 гадоў таму ў гэты дзень быў прыняты Асноўны Закон нашай дзяржавы, які абвясціў чалавека вышэйшай каштоўнасцю, а яго правы і свабоды - нязменнымі прыярытэтамі дзяржавы. У Канстытуцыі замацаваны неад'емныя правы чалавека і гарантыі іх рэалізацыі, узаемныя абавязкі грамадзяніна і дзяржавы, закладзены ключавыя прынцыпы ўладкавання краіны. Гэты дакумент, які мае вышэйшую юрыдычную сілу, з'яўляецца трывалым фундаментам для фарміравання сучаснай палітычнай сістэмы, стварэння новай нарматыўна-прававой базы, забеспячэння далейшага развіцця Беларусі.

Сёння Дзень Канстытуцыі сімвалізуе сучасную Беларусь — суверэнную дзяржаву, сіла якой у згуртаванасці і адзінстве нашага народа. Мы ўсведамляем, наколькі вялікая адказнасць кожнага з нас перад будучымі пакаленнямі, як важна зберагчы нацыянальныя традыцыі і духоўна-маральныя каштоўнасці, найбагацейшую культурную і прыродную спадчыну. Усе мінулыя гады былі насычаны маштабнымі пераўтварэннямі, рабілася ўсё магчымае для ўмацавання эканомікі, павышэння бяспекі дзяржавы, сацыяльнай абароненасці грамадзян.

Дарагія сябры, ганарыцеся сваёй краінай, яе гісторыяй і дасягненнямі! У гэта дзяржаўнае свята ад усёй душы жадаем здароўя, дабрабыту, стабільнасці, упэўненасці ў заўтрашнім дні і новых поспехаў на балазе нашага раёна і краіны!

Сяргей Чэпік, старшыня раённага выканаўчага камітэта

Юрый Кісялёў, старшыня раённага Савета дэпутатаў