Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Пастаўскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
24 мая 2024

Анжаліка Нікіціна пракаментавала работу Пастаўскага рэгіёна

Анжаліка Нікіціна пракаментавала работу Пастаўскага рэгіёну.

- У раёна маса рэзерваў, - пракаментавала Анжаліка Нікіціна. - Можна без канца хваліць яго па тых ці іншых кірунках, але трэба, каб кадры разумелі: спыняцца нельга, час дыктуе неабходнасць паскарацца. На асаблівым кантролі аблвыканкама - інвестыцыйнае развіццё. Гэта забяспечыць новыя працоўныя месцы, дасць магчымасць захаваць людзей у рэгіёнах, умацаваць прадпрыемствы, дасягнуць дастойнага ўзроўню заработнай платы. Такую можа забяспечыць прадпрыемства, якое паспяхова прайшло мадэрнізацыю і рэалізавала эфектыўны інвестпраект. У гэтым залог развіцця любога рэгіёну.

Важна для рэгіёна і развіццё малога і сярэдняга прадпрымальніцтва. У Пастаўскім раёне гэта практычна 50 працэнтаў паступленняў у бюджэт. Ініцыятыўных людзей трэба шукаць, падтрымліваць.