Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Пастаўскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
2 красавіка 2024

Аднолькава дарагія Беларусь і Расія для ўраджэнкі Пастаўшчыны Людмілы Курыловіч

З Расіяй Людмілу звязаў дзявочы лёс: яна выйшла замуж за земляка-афіцэра, якога накіравалі служыць у Тулу. Праз 14 год сям'я пераехала ў Маскву. Людміла 5 гадоў працавала ў Пастаянным камітэце Саюзнай дзяржавы, курыравала пытанні культуры.

Людміла паведаміла, што з 3 па 9 чэрвеня 15 расійскіх мастакоў арганізуюць у Паставах пленэр. Кожны з іх падорыць Пастаўскаму раёну адну напісаную падчас яго сваю работу.

Таксама плануецца правядзенне майстар-класаў для навучэнцаў Пастаўскай ДШМ ім. А. Рамера.

Людмілу Курыловіч радуе, што расійскія мастакі ўбачаць і адлюструюць у карцінах яе малую радзіму, якую яна аддана любіць, якой бязмежна ганарыцца і пра якую нястомна расказвае. А адзінства двух брацкіх народаў не перастае натхняць яе.

Чытаць падрабязней