Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Пастаўскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
26 чэрвеня 2024

Адбылася 4-я сесія Пастаўскага раённага Савета дэпутатаў 29 склікання

Аб святкаванні 80-й гадавіны вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў сёння ішла размова на 4-й сесіі Пастаўскага раённага Савета дэпутатаў 29 склікання. Акрамя таго, начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Галіна Чаплінская як галоўны дакладчык па гэтай тэме прааналізавала рэалізацыю ў нашым раёне мерапрыемстваў Дзяржаўнай праграмы "Увекавечанне памяці загінуўшых пры абароне Айчыны" на 2021 - 2025 гады. Другое важнае пытанне на парадку дня сесіі - узаемадзеянне па абароне правоў і законных інтарэсаў дзяцей у сем'ях, якім прадастаўляецца дзяржаўная падтрымка. Падрабязна аб ходзе і нюансах работы, якая праводзіцца ў гэтым напрамку, прысутным расказала намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама Марына Нагановіч.
Па завяршэнні афіцыйнай часткі работы сесіі кіраўнік дэпутацкага раённага корпуса Юрый Кісялёў папрасіў дэпутатаў затрымацца ў зале, каб ва ўрачыстай абстаноўцы ўручыць ім пасведчанні і значкі, якія пацвярджаюць іх статус народных выбраннікаў.

Крыніца: postawy