Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Пастаўскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Актуальная інфармацыя
6 кастрычніка 2022

Заплаціце своечасова падаткі

Інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах па Пастаўскім раёне нагадвае, што ў бягучым годзе не пазней 15 лістапада праводзіцца выплата авансавага плацяжу па маёмасных падатках за 2022 год, а таксама выплата транспартнага падатку за 2021 год. Акрамя таго, адменена льгота па падатку на нерухомую маёмасць адносна адной кватэры, якая знаходзіцца ва ўласнасці фізічнай асобы; уведзена новая форма паведамлення на выплату фізічнымі асобамі падатку на нерухомую маёмасць і зямельнага падатку, якая ўключае і транспартны падатак; апавяшчэнне не змяшчае звестак аб прозвішчы, імені, імені па бацьку і кантактным нумары тэлефона службовых асоб інспекцый.

Аплаціць падаткі можна любым зручным для плацельшчыка спосабам: ва ўстанове банка або паштовым аддзяленні сувязі, а таксама праз інфакіёскі і інтэрнэт-банкінг. Фізічныя асобы — члены гаражных кааператываў і садоўніцкіх таварыстваў могуць ажыццявіць выплату шляхам унясення сум плацяжоў гэтым арганізацыям, якія пералічаць іх у бюджэт.

Выплата маёмасных плацяжоў і транспартнага падатку можа рабіцца грамадзянамі ў тым ліку праз АРІП. Каб прагледзець і аплаціць адпаведную суму падатку ў АРІП (без кода плацяжу ў АРІП або QR-кода), трэба паслядоўна выбраць:

  • падаткі;
  • адпаведны рэгіён (вобласць ці горад); інспекцыю МПЗ вызначанага горада ці раёна (ці сельскага Савета) — у залежнасці ад месца знаходжання нерухомай маёмасці, а па транспартным падатку — інспекцыю па месцы пастаноўкі на ўлік;
  • выбраць від падатку: падатак на нерухомасць, зямельны падатак або транспартны падатак з фізічных асоб;
  • увесці ўліковы нумар плацельшчыка (УНЗ) з выкарыстаннем лацінскай (англійскай) раскладкі і вялікіх літар гэтага алфавіту.

Для атрымання тлумачэнняў грамадзяне могуць звярнуцца ў ІМПЗ па Пастаўскім раёне (тэл. 4-09-25, 4-09-16) або ў любую інспекцыю асабіста або па тэлефонных нумарах інспекцый па месцы размяшчэння маёмасці, указаных на сайце Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь.

Таццяна Патрушава, намеснік начальніка ІМПЗ па Пастаўскім раёне