Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Пастаўскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Актуальная інфармацыя
7 красавіка 2023

Прыём заявак ад суб'ектаў гаспадарання на забеспячэнне бланкамі працоўных кніжак і ўкладышаў да іх

Пастаўскі раённы выканаўчы камітэт арганізуюць прыём, улік заявак на забеспячэнне бланкамі працоўных кніжак і ўкладышаў да іх ад суб'ектаў гаспадарання (далей - заяўка), размешчаных на тэрыторыі Пастаўскага раёна.

Прыём, улік заявак ад суб'ектаў гаспадарання ажыццяўляецца аддзелам арганізацыйна-кадравай работы Пастаўскага раённага выканаўчага камітэта (г.Паставы, пл.Леніна, 25, каб. №90, тэл. 4-12-16).

Пералік дакументаў, якія павінен прадставіць суб'ект гаспадарання для забеспячэння бланкамі працоўных кніжак і ўкладышаў да іх:

заява аб неабходнасці атрымання працоўнай кніжкі, дзе ўказваецца: колькасць бланкаў і прызначэнне (для зноў прыбыўшых работнікаў, у сувязі са стратай, для рэзерву арганізацыі), юрыдычны адрас і банкаўскія рэквізіты.

копія пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі;

наяўнасць звестак аб суб'екце гаспадарання ў адзіным дзяржаўным рэестры юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў.

Патрэбнасць у колькасці працоўных кніжак і ўкладышаў да іх на новы каляндарны год вызначаецца суб'ектам гаспадарання самастойна.

У заяўцы неабходна ўказаць: найменне суб'екта гаспадарання, юрыдычны адрас, кантактны тэлефон, банкаўскія рэквізіты суб'екта гаспадарання, УНП, колькасць працоўных кніжак і ўкладышаў да іх.

Пасля накіравання Пастаўскім раённым выканаўчым камітэтам заяўкі, паміж КВУП «Наваполацкая друкарня» і суб'ектамі гаспадарання заключаецца дагавор на забеспячэнне бланкамі працоўных кніжак і ўкладышаў.