Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Пастаўскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Актуальная інфармацыя
22 кастрычніка 2021

Аб конкурсе «Пазнай Беларусь»

Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь інфармуе  аб правядзенні XIX Рэспубліканскага турыстычнага конкурсу «Пазнай Беларусь» (далей - конкурс).

Конкурс праводзіцца Міністэрствам спорту і турызму сумесна з Нацыянальным агенцтвам па турызме і закліканы садзейнічаць развіццю ўнутранага і ўязнога турызму ў Рэспубліцы Беларусь, кансалідаваць намаганні дзяржаўных органаў, арганізацый, фізічных асоб, занятых
 у індустрыі турызму для стварэння іміджу Беларусі як краіны, спрыяльнай для турызму, а таксама заахвочваць дасягненнi турыстычнай індустрыі.

У конкурс уключана 13 намінацый:

«Я пазнаю Беларусь» (e-mail: discoveryourbelarus1@gmail.com);

«Экскурсавод года» (e-mail: discoveryourbelarus2@gmail.com);

«Турыстычная кампанія года» (e-mail: discoveryourbelarus3@gmail.com);

«Сродак размяшчэння года» (e-mail: discoveryourbelarus4@gmail.com);

«Санаторый года» (e-mail: discoveryourbelarus5@gmail.com);

«Аграэкасядзіба года» (e-mail: discoveryourbelarus6@gmail.com);

«Матэрыял года» (e-mail: discoveryourbelarus7@gmail.com);

«Музей года» (e-mail: discoveryourbelarus8@gmail.com);

«Праект экалагічнага турызму года» 

(e-mail: discoveryourbelarus9@gmail.com);

«Лепшы аб'ект прамысловага турызму»

(e-mail: discoveryourbelarus10@gmail.com);

«Лепшы віртуальны праект» , (e-mail: discoveryourbelarus11@gmail.com);

«Лепшае мерапрыемства падзейнага турызму»

(e-mail: discoveryourbelarus12@gmail.com);

«Мой родны кут» (e-mail: discoveryourbelarus13@gmail.com).

  Палажэнне пра конкурс і формы заявак размешчаны на сайце Нацыянальнага агенцтва па турызме: www.belarustourism.by.

Тэрмін падачы запоўненых заявак - да 5 лістапада 2021 г.

Каардынатарам конкурсу з'яўляецца дзяржаўная ўстанова «Нацыянальнае агенцтва па турызме».

Кантактная асоба: Ліхімовіч Алена Уладзіміраўна, намеснік дырэктара - начальнік аддзела маркетынгу (8017 203-92-98, e-mail: info@belarustourism.by).