Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Пастаўскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Актуальная інфармацыя
6 чэрвеня 2023

6 чэрвеня стартуе Рэспубліканская акцыя «Вандруй. Адчуй. Натхняйся»

З 6 па 12 чэрвеня 2023 года пройдзе Рэспубліканская акцыя «Вандруй. Адчуй. Натхняйся», якая накіравана на папулярызацыю ўнутранага турызму.

У акцыі прымуць удзел турыстычныя аб'екты ўсіх абласцей Беларусі: аграэкасядзібы, установы культуры, адукацыі, аб'екты харчавання і пражывання, санаторна-курортныя ўстановы, турыстычныя комплексы, экалагічныя паркі, заказнікі, мастацкія і карцінныя галерэі, вытворчыя прадпрыемствы, спартыўныя ўстановы, фізічныя асобы і многія іншыя.

Гасцей чакае насычаная праграма:

  • бясплатныя экскурсіі і квэсты;
  • дні адчыненых дзвярэй;
  • майстар-класы;
  • дэгустацыі страў нацыянальнай кухні;
  • прэзентацыі паслуг і спецыяльныя прапановы.

Арганізатарамі Рэспубліканскай акцыі «Вандруй. Адчуй. Натхняйся» выступаюць Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнае агенцтва па турызме.

Падрабязнейе на афіцыйным партале Нацыянальнага агенцтва па турызме

https://www.belarustourism.by/news/6-iyunya-startuet-respublikanskaya-aktsiya-vandruy-adchuy-natkhnyaysya/