Адрас: 211875, г. Паставы, пл. Леніна, д. 25
Тэлефон прыёмнай: 8 (02155) 4-10-45 (тэлефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная пошта райвыканкама:kanz@rikpostavy.by
Рэжым работы: пн-пт з 8.00 да 17.00, абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00, выхадныя дні: сб, нд
Вышэйстаячы дзяржаўны орган
Начная набярэжная Паставы ноччу Храм Паставаў Набярэжная Палац Тызенгаўза
Начная набярэжная
Начная набярэжная
Паставы ноччу
Храм Паставаў
Набярэжная
Палац Тызенгаўза
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
7 мая 2020

Змагаемся з вірусам

На 7 мая на тэрыторыі Пастаўскага раёна ўсяго зроблена больш за 800 тэстаў. Афіцыйна зарэгістраваны 102 выпадкі заражэння каранавіруснай інфекцыяй. Яшчэ 369 чалавек знаходзяцца пад назіраннем медыкаў як кантакты першага і другога ўзроўняў. Паправіліся 14 чалавек, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Зараз яны знаходзяцца на дыспансерным назіранні. У многіх людзей са станоўчым вынікам на COVID-19 захворванне працякае бессімптомна.

У стацыянары Пастаўскай ЦРБ налічваецца 197 ложкаў. Тут правялі перапрафіляванне і ёсць 105 ложкаў інфекцыйнага профілю, у тым ліку 12 — у аддзяленні анестэзіялогіі і рэанімацыі. Цяпер на ложках інфекцыйнага профілю знаходзяцца 80 пацыентаў, 9 з іх — з пацверджанай каранавіруснай інфекцыяй. Іх лячэнне каардынуецца з вядучымі клініцыстамі вобласці.

За жыцці і здароўе людзей днём і ноччу змагаюцца работнікі цэнтральнай раённай бальніцы. Камунальнікі дэзінфіцыруюць пад’езды. Апрацоўваюцца спецыяльнымі растворамі транспарт і грамадскія месцы. Словам, усё робіцца для таго, каб засцерагчы нас ад хваробы. Многія жыхары раёна і самі прытрымліваюцца рэкамендацый спецыялістаў: практыкуюць сацыяльнае дыстанцыраванне, носяць маскі, працуюць у пальчатках, праводзяць дэзінфекцыю памяшканняў.

Выкананне рэкамендацый спецыялістаў выключна важна, таму што, апроч самой інфекцыі, якая можа працякаць бессімптомна ці ў лёгкай форме, медыкам давялося сутыкнуцца з каранавіруснай пнеўманіяй. Гэта хвароба імкліва і агрэсіўна развіваецца, часцей і хутчэй прыводзіць да пашко­джання лёгкіх. Прычым паталагічны працэс нярэдка ахоплівае ўсю тканку лёгкіх, а не іх асобныя ўчасткі. Група рызыкі — людзі пасля 40 гадоў. Вельмі небяспечным з’яўляецца і развіццё цяжкай формы COVID-19. У гэтым выпадку можа ўзнікнуць вострая дыхальная недастатковасць, якая вядзе да вострага рэспіраторнага дыстрэс-сіндрому — парушэння дастаўкі кіслароду да іншых органаў. Вынік: масіўнае парушэнне работы сэрца, нырак і галаўнога мозга.

Памятайце, што ўсе намаганні медыкаў і іншых зацікаўленых будуць дарэмнымі, калі мы самі не будзем клапаціцца пра сваё здароўе. Беражыце сябе!

Вераніка Філановіч