Адрас: 211875, г. Паставы, пл. Леніна, д. 25
Тэлефон прыёмнай: 8 (02155) 4-10-45, 8 (02155) 4-12-45 c 8.00 до 17.00
Электронная пошта райвыканкама: postavisp@vitebsk.by
Рэжым работы: пн-пт з 8.00 да 17.00, абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00, выхадныя дні: сб, нд
Вышэйстаячы дзяржаўны орган
Набярэжная Палац Тызенгаўза Начная набярэжная Паставы ноччу Храм Паставаў
Набярэжная
Набярэжная
Палац Тызенгаўза
Начная набярэжная
Паставы ноччу
Храм Паставаў
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
17 верасня 2019

9:1 на карысць пастаўчан


З такім разгромным лікам футбольная каманда «Паставы» перамагла сапернікаў з «Нівы» (Жыткавіцкі раён Гомельскай вобласці) у фінальнай гульні рэспубліканскіх спаборніцтваў «Скураны мяч» на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба

Сёлета турнір атрымаўся вельмі масавым — у адборачных этапах удзель­нічалі 2 569 каманд, 32 298 ігракоў. А з 3 па 6 верасня амаль 500 юных футбалістаў, якія дайшлі да фіналу, змагаліся за ўзнагароды «Скуранога мяча» на стадыёне футбольнага клуба «Мінск». Гонар Пастаў у старэйшай узроставай групе абаранялі Багдан Асяненка, Кірыл Урбанайць, Мікіта Ерамееў (капітан), Кірыл Цыунель, Глеб Касенка, Аляксандр Звяруга, Крысціян Дзеўгуць, Мікіта Андрэйчык, Сяргей Быкаў, Ва­дзім Якімовіч, Максім Шчыт, Павел Ядэмскі, Максім Раманоўскі, Улад Сапрончык. Усе — выхаванцы Пастаўскага фізкультурна-спартыўнага клуба, трэніруе хлопчыкаў ужо сем гадоў Аляксандр Тарасевіч.

Па выніках жараб'ёўкі пастаўчане трапілі ў групу «В». У першай гульні яны сустрэліся з камандай «Фрунзенец» (Фрунзенскі раён г. Мінска). Вынік — 2:0 на карысць каманды «Паставы». У другім матчы пастаўскія футбалісты абыгралі сапернікаў з «Юнацтва» (Лідскі раён Гродзенскай вобласці) з лікам 1:0, у трэцім — каманду «Тарпеда» (Магі­лёў) 8:1. У фінальнай гульні нашы хлопцы ўпэўнена перамаглі лідара групы «А» — каманду «Ніва» і занялі 1-е месца ў рэспубліканскіх спаборніцтвах.  
— Да гэтай перамогі каманда ішла некалькі гадоў: хлопчыкі ўжо займалі 2-е і 3-е месцы ў «Скураным мя­чы» ў сярэдняй узроставай групе. Сёлета быў апошні шанц узяць рэванш і заваяваць галоўны трафей турніру, і яны ім удала скарысталіся, — расказваў трэнер каманды Аляксандр Тарасевіч. — Каманда трымалася на полі ўпэўнена, паказала выдатную гульню, перавышала ў зладжанасці дзеянняў усіх сапернікаў. Цана перамогі — не толькі шматгадовыя трэніроўкі, але і стопрацэнтнае выкананне ўсіх указанняў і ўстановак трэнера. Рады, што ў нас склалася поў­нае ўзаемаразуменне. 
Каманда-пераможца ўзнагароджана дыпломамі, медалямі, вялікім і маленькімі Кубкамі, падарункамі. Акрамя гэтага, Максім Шчыт прызнаны найлепшым варатаром турніру па амплуа. 

Сёлетні «Скураны мяч» запомніцца пастаўчанам не толькі феерычнай перамогай, з якой футбалістаў не перастаюць віншаваць і сёння, выдатнай атмасферай спабор­ніцтваў, але і наведваннем адкрытай трэніроўкі нацыянальнай зборнай па футболе і першага матча сезона Кантынентальнай хакейнай лігі ў Мінск-Арэне.

Тэкст і фота Веранікі Філановіч, газета “Пастаўскі край”