Залаты ўзрост бяспецы не перашкода!

Залаты ўзрост бяспецы не перашкода!

У рамках рэспубліканскай акцыі «Бяспека ў кожны дом!» выратавальнікі Пастаў наведалі падапечных тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Лынтуп.

У ходзе сустрэчы з выратавальнікамі, наведвальнікі змаглі высветліць сапраўдную цану бяспекі. Даведацца пра асаблівасці ўладкавання і эксплуатацыі печы. Ацаніць важнасць устаноўкі аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка і асаблівасці яго абслугоўвання. Паглядзелі ролік пра бяспечныя паводзіны ў побыце і наступствы няправільнай эксплуатацыі газавага абсталявання.

Людзі «залатога» ўзросту даведаліся нямала новага і змаглі ацаніць ступень уласнай бяспекі ў побыце. Таксама, для лепшага засваення матэрыялу, пенсіянерам былі ўручаны тэматычныя памяткі.