Экскурсія ў Пастаўскі РАНС
Якім чынам можна бліжэй пазнаёміцца з працай выратавальніка? Вядома ж праз экскурсію! У рамках акцыі «Адзіны дзень бяспекі» свае дзверы расчыніў і Пастаўскі РАНС. На гэты раз пажарную аварыйна-выратавальную частку №1 наведалі вучні сярэдняй школы №4 горада Пастаў.
Прыйшоўшы ў падраздзяленне, дзеці ўбачылі побыт выратавальнікаў, якія заняткі праводзяць людзі, здольныя прыйсці ў любую хвіліну на дапамогу. Змаглі наведаць гараж і наяве ўбачыць аварыйна-выратавальнае абсталяванне, паспрабаваць на сваіх плячах не лёгкі груз пажарнага і зразумець, на колькі можа быць цяжкае паветра. Таксама ўсе жадаючыя маглі паспрабаваць падаць ваду са ствала ва ўмоўны ачаг. Атрымаўшы дозу адрэналіну і станоўчых эмоцый, дзеці маглі назіраць за тым, што адбываецца, прама з кабіны аўтацыстэрны.
Не забыліся і ў чарговы раз нагадаць пра правілы пажарнай бяспекі і асцярожнага абыходжання з агнём. Акрамя вопыту надзявання баявога адзення дзеці вынеслі для сябе ўрок, што лепш папярэдзіць пажар, чым яго ліквідаваць.