Чыгунка – памылак не даруе!

Чыгунка – крыніца павышанай небяспекі! Аднак не ўсе грамадзяне выконваюць меры асабістай бяспекі і пераходзяць чыгуначныя шляхі там, дзе ўздумаецца: і перад цягніком, які рухаецца, і пад вагонамі саставу, які стаіць, а таксама праходзяць па чыгуначным палатне, у тым ліку пры праслухоўванні музыкі з выкарыстаннем навушнікаў. У выніку парушальнікі ствараюць рэальную пагрозу не толькі свайму жыццю, але і іншых грамадзян. У мэтах папярэджання няшчасных выпадкаў з грамадзянамі і дарожна-транспартных здарэнняў на аб'ектах чыгуначнага транспарту ў перыяд з 20 лютага па 01 сакавіка 2020 года на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь праводзіцца «Адзіны рэспубліканскі Дзень Бяспекі!», накіраваны на папярэджанне няшчасных выпадкаў з грамадзянамі і дарожна-транспартных здарэнняў на аб'ектах чыгуначнага транспарту.

Хацелася б усім яшчэ раз нагадаць элементарныя меры асабістай бяспекі пры знаходжанні на аб'ектах чыгуначнага транспарту.

• Пешаходы павінны пераходзіць чыгуначныя шляхі толькі ва ўстаноўленых месцах, карыстаючыся пры гэтым пешаходнымі мастамі, тунэлямі, пераездамі.

• Перад пераходам шляху па пешаходным насціле неабходна пераканацца ў адсутнасці цягніка, лакаматыва або вагонаў, якія рухаюцца. Пры набліжэнні цягніка, лакаматыва або вагонаў варта спыніцца, прапусціць іх і, пераканаўшыся ў адсутнасці рухомага саставу па суседніх шляхах, працягнуць пераход.

Катэгарычна забараняецца:

• Хадзіць па чыгуначных шляхах.

• Пераходзіць і перабягаць праз чыгуначныя шляхі перад цягніком, які блізка ідзе, калі адлегласць да яго менш за 400 метраў.

• Пераходзіць праз шлях адразу ж пасля праходу цягніка аднаго напрамку, не пераканаўшыся ў адсутнасці руху цягніка сустрэчнага напрамку.

• Пераходзіць чыгуначныя пераезды пры закрытым шлагбауме або паказанні чырвонага сігналу святлафора пераездной сігналізацыі.

• На станцыях і перагонах падлазіць пад вагоны і пералазіць праз аўтасчэпкі для праходу праз шлях.

• Праходзіць уздоўж чыгуначнага шляху бліжэй за 5 метраў ад крайняга рэйса.

У сувязі з гэтым памятайце, што выкананне правіл асабістай бяспекі і асцярожнасць дазволяць Вам пазбегнуць няшчасных выпадкаў на чыгунцы.

Аддзел аховы правапарадку і прафілактыкі Пастаўскага РАУС